АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Чыноўнік расійскага МЗС, які забіў жанчыну і дзіця: «Мы ўбачым новы перадзел свету»

Чыноўнік расійскага МЗС, які забіў жанчыну і дзіця: «Мы ўбачым новы перадзел свету»
16.05.2017
Згвалтаванні, гандаль рабамі, забойствы, бойкі — усё гэта забаронена звычайным людзям, але прыцягнуць да пакарання злачынца з дыпламатычнай недатыкальнасцю цяжка, амаль немагчыма.

У Маскве супрацоўнік Міністэрства замежных спраў Расіі Аляксандр Шылін забіў сваю знаёмую, яе 4-гадовую дачку, а потым скончыў жыцьцё самагубствам. Некалькі гадоў таму ён напісаў ліст Любаве Малышавай — грамадзянскай актывістцы і сталаму аўтару Радыё Свабода. Малышава тлумачыць, што, на яе думку, галоўнае у гэтай гісторыі.

 

Самагубства і забойства, пра якія ідзе гаворка, адбыліся ўвечары 14 траўня ў кватэры на паўднёвым захадзе Масквы. «Уначы 15 траўня ў кватэры жылога дома па Ленінскім праспэкце знойдзены целы мужчыны і жанчыны, а таксама малалетняй дзяўчынкі з прыкметамі гвалтоўнай сьмерці ў выглядзе агнястрэльных раненьняў. Устаноўлена, што жанчына з дачкой знаходзілася ў гасцях у даўняга знаёмага, які дастаў паляўнічую стрэльбу і стрэліў у іх прынамсі два разы. Ад атрыманых раненьняў маці і дачка памерлі на месцы. Пасля гэтага мужчына скончыў жыцьцё самагубствам», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Следчага камітэту Расіі, піша радыё Свабода.

 

Неўзабаве расійскія СМІ паведамілі са спасылкай на свае крыніцы імя і прозвішча стрэлка — ім аказаўся супрацоўнік Міністэрства замежных спраў Расеі Аляксандр Андрэевіч Шылін. Гэтую інфармацыю практычна адразу пацьвердзілі ў МЗС. На сайце ведамства Шылін значыцца дарадцам-пасланнікам ў пасольстве Расіі ў Інданэзіі. Тэлеканал РЕН ТВ паведамляе са спасылкай на прадстаўнікоў амбасады, што ў 2016 годзе Шылін перавёўся на працу ў цэнтральны апарат МЗС. Высветлілася, што ў апошні час Шылін быў першым сакратаром дэпартамэнту па пытаннях бяспекі і раззбраення МЗС, а да гэтага працаваў не толькі ў Інданэзіі, але і ў дыпляматычных прадстаўніцтвах Расіі ў Індыі, Пакістане, Шры-Ланцы, ЗША і Аўстрыі.

 

Расйскія выданьні паведамляюць падрабязнасці таго, што здарылася: стрэл быў зроблены з нямецкага паляўнічай драбавіка «Мэркель»; у кватэры Шыліна было знойдзена яшчэ тры стрэльбы і 6 каробак з патронамі. У ліку вэрсій аб матывах забойства — рэўнасць, шантаж і сварка на бытавой глебе. Загінулая жанчына была былой падначаленай Шыліна па працы. Паведамляецца, што ў Шыліна ў кватэры былі знойдзеныя «дзіўныя дзёньнікі з абсурднымі пазнакамі і запісамі».

  


Аб завочным знаёмстве з Шыліным распавядае Любава Малышава:

 

— Сёння журналісты просяць мяне пракамэнтаваць гэтае забойства. Чаму ж камэнтары просяць у мяне? Рэч у тым, што я некалькі разоў папярэджвала, што Шылін сацыяльна небясьпечны. Я ніколі не сустракала Шыліна, але 12 студзеня 2009 года ён даслаў мне «ананімны» ліст са свайго працоўнага адрасу. Ліст быў напоўнены вар’яцкімі ідэямі пра небяспеку, якая пагражае Рісіі, і пра будучую Трэцюю сусветную вайне. Тады такія ідэі яшчэ не былі ў Расіі мэйнстрымам. Ліст, зразумела, застаўся без адказу, але было апублікаваны на сайце hippy. ru у дзень атрыманьня.

 

Другі раз я пісала пра Шыліна ў 2014 годзе. Вырашыўшы праверыць, як склалася кар’ера бясталентнага канспіратара, я выявіла, што ён працягвае працаваць у амбасадзе Расіі ў Інданэзіі і публікуе ў сацыяльных сетках фатаграфіі распраў з жывёламі — бэгемотамі, зэбрамі, антылёпамі, дзікамі, рыбамі, суправаджаючы іх жорсткімі камэнтарамі. Пасля майго артыкулу дзве старонкі Шыліна — у «Фэйсбуку» і «вКонтакте» — былі часова зачыненыя. Але затым ён зноў стаў публікаваць свае фота з велізарнымі стрэльбамі і мёртвымі жывёламі.

  


Калі хворы чалавек, абаронены дыпляматычнай недатыкальнасьцю, падарожнічае вакол святу з вар’яцкімі ідэямі і стрэльбамі, фінал прадказальны. Пытаньне толькі ў тым, пра якія забойствы нам стане вядома, а што назаўсёды пахаваюць у архівах спэцслужбаў. Толькі зрэдку ў СМІ трапляюць гісторыі пра зверствы дыпляматаў. Згвалтаванні, гандаль рабамі, забойствы, бойкі — усё гэта забаронена звычайным людзям, але прыцягнуць да пакараньня злачынца з дыпляматычнай недатыкальнасьцю цяжка, амаль немагчыма.

 

Небяспечны ня толькі Шылін, а ўся сыстэма, дробнай шрубкай якой ён зяўляецца.

Баюся, што цяпер, вывучаючы навіны пра самагубства Шыліна, ніхто зноў не пачуе галоўнага. У артыкуле «Да сутычкі з ворагамі» гаварылася, што небясьпечны ня толькі Шылін, а ўся сыстэма, дробнай шрубкай якой ён зяўляецца: «Усё, што ўмее частка фракталу, кожны канкрэтны Шылін — страляць у безабаронных, галоўная рыса яго асобы — крыважэрнасць».

 

Вось урывак з ягонага ліста. Гэта ж думкі дзейнай улады.

 

«Мой пастулят: адзінае, што ў цяперашніх умовах можа выратаваць нацыю ад паразы ў глябальнай сутычцы за выжыванне — дык гэта мілітарызацыя. Не, я не заклікаю да татальнай мілітарызацыі дзяржавы па тыпу Трэцяга Райху — гэта шлях, эфэктыўны толькі ў кароткатэрміновай пэрспэктыве, але ў цэлым тупіковы і пагібельны. Таму, вядома, трэба знаходзіць балянс паміж ваеннымі патрэбамі і рэальнымі магчымасьцямі дзяржавы. На жаль, у нас цяпер такіх магчымасьцяў ня так шмат, але сёе-тое робіцца.

 

Мне асабіста хочацца, каб у лік пераможцаў увайшла і наша шматпакутная Радзіма.

​І, як мне здаецца, абавязак кожнага адказнага грамадзяніна краіны — садзейнічаць умацаваньню патэнцыялу нацыі перад тварам немінучай сутычкі з ворагамі. Вы спытаеце — што за сутычка такая? Я адкажу — пройдзе зусім няшмат гадоў, і мы ўбачым новы перадзел сьвету, які цалкам нагадвае Другую сусьветную, толькі маштабам пабольш. І той, хто ўвойдзе ў лік дзяржаў, якія перамаглі ў гэтай настолькі ж сьмяротнай, як і немінучай бітве, будзе кіраваць сьветам. І мне асабіста хочацца, каб у лік пераможцаў увайшла і наша шматпакутная Радзіма».

 

***

 

«Шылін — ня кур’ёзны пэрсанаж, ён тыповы пэрсанаж. Адзін з многіх шалёных хворых, якія кіруюць Расіяй. Яны таксама любяць паляваць, таксама рыхтуюцца да Трэцяй сусветнай. Таксама пастрэльваюць ў спіну чужым дзецям у чаканьні глябальнай бітвы і выхваляюцца маёмасьцю, адабранай у безабаронных. І праблема ня ў тым, што маньякі існуюць, а ў тым, што яны недатыкальныя», — піша Любава Малышава.

На фота: Андрэй Шылін і забіты ім ў Афрыцы гіпапатам


Дата стварэння навіны 16.05.2017

Возврат к списку