АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

У Ганцавічах звольнілі медсястру, з-за якой дзяўчынка трапіла ў рэанімацыю

У Ганцавічах звольнілі медсястру, з-за якой дзяўчынка трапіла ў рэанімацыю
16.05.2017
Медсястра памылкова ўвяла ёй ўнутрывенна 1 мл прызначаны для лячэння прэпарат “Біяфлор”, які давалі піць з дапамогай шпрыца (дзіця самастойна гэта рабіць не магло).

У Ганцавічах звольнілі медсястру, па віне якой 3-гадовая дзяўчынка трапіла ў рэанімацыю. Як паведамлялася, здарэнне ў Ганцавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы адбылося раніцай 10 траўня. Уначы туды паступіла дзіця з дыягназам “вострая рэспіраторная вірусная інфекцыя з кішэчным сіндромам”. Дзяўчынку шпіталізавалі ў тэрапеўтычнае аддзяленне. Раніцай медсястра памылкова ўвяла ёй ўнутрывенна 1 мл прызначаны для лячэння прэпарат “Біяфлор”, які давалі піць з дапамогай шпрыца (дзіця самастойна гэта рабіць не магло). У дзіцяці імкліва пагоршылася самаадчуванне, сталі сінець рукі. Медсястра зразумела, што зрабіла памылку і выняла з вены катэтар, у якім знаходзілася большая частка прэпарата. Толькі дзякуючы тэрміновым рэанімацыйным мерапрыемствам, дзіця выратавалі. Цяпер яно знаходзіцца разам з маці ў сталіцы, у Мінскай дзіцячай інфекцыйнай клінічнай бальніцы, піша euroradio.fm.

 

Як паведаміў БЕЛТА начальнік упраўлення аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама Віктар Міхалоўскі, у панядзелак у Ганцавічах прайшло пасяджэнне лячэбна-кантрольнай камісіі. “За парушэнне інструкцыі па ўвядзенні прэпарата медсястру звольнілі”, — сказаў Міхалоўскі. Паводле яго слоў, стан дзяўчынкі цяпер здавальняючы. Днямі яе павінны выпісаць з бальніцы.

 Дарэчы, па здарэнні праверку праводзіць Следчы камітэт.


Дата стварэння навіны 16.05.2017

Возврат к списку