АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Справа Шарамета: следчыя правяраюць датычнасць былога супрацоўніка СБУ да забойства журналіста

Справа Шарамета: следчыя правяраюць датычнасць былога супрацоўніка СБУ да забойства журналіста
15.05.2017
У Галоўным следчым упраўленні Нацыянальнай паліцыі Украіны адбываецца допыт былога супрацоўніка Службы бяспекі Украіны Ігара Усціменкі, на магчымую датычнасць якога да забойства Паўла Шарамета ўказала незалежнае журналісцкае раследаванне.

 

«Спадар Усціменка прыйшоў на допыт, адпаведна парадку, устаноўленаму Крымінальна-працэсуальным кодэксам Украіны. Цяпер праводзяцца следчыя дзеянні і правяраецца інфармацыя, выкладзеная ў журналісцкім расследаваньні», – паведаміў Радыё Свабода прэсавы сакратар Нацыянальнай паліцыі Украіны Яраслаў Тракала.

Калі следчыя вырашаць, што інфармацыя не нашкодзіць следзтву, то будзе паведамленне.

У той жа час, паводле яго, следчыя пакуль не вызначыліся з абнародваннем паказанняў былога супрацоўніка СБУ. «Калі следчыя вырашаць, што інфармацыя не нашкодзіць следству, то будзе паведамленне. У выпадку ж, калі яны будуць меркаваць, што яна непажаданая для распаўсюджання, то ніякіх падрабязнасцяў не будзе», – патлумачыў Яраслаў Тракала.

Сёння старшыня Службы бяспекі Украіны Васіль Грыцак заявіў, што Ігар Усціменка пасля звальнення са Службы бяспекі ў красавіку 2014 году не працаваў у інтарэсах гэтай спецслужбы і не выконваў ніякіх яе заданняў. «Адказваю сваёй галавой. Гэта ж немагчыма будзе ўтаіць, калі расследаваньне пойдзе далей і будуць знойдзеныя нейкія доказы таго, што ён быў пад прыкрыццем і працаваў у інтарэсах службы. Не, ён не працаваў у інтарэсах органаў Службы бяспекі», – падкрэсліў Васіль Грыцак.

Беларускі, расійскі і ўкраінскі журналіст Павал Шарамет загінуў 20 ліпеня 2016 года ў цэнтры Кіева ў выніку выбуху аўтамабіля. Паліцыя кваліфікуе яго смерць як наўмыснае забойства, здзейсненае спосабам, небяспечным для жыцця многіх людзей.


Дата стварэння навіны 15.05.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку