АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Фотафакт: Navi вярнуліся з «Еўрабачання»

Фотафакт: Navi вярнуліся з «Еўрабачання»
14.05.2017
«Мы рады, што выйшлі ў фінал, праспявалі яе на беларускай мове, і нават маглі трохі «пафрывольнічаць» і крыху змяніць нумар», - распавялі музыкі журналістам.

14 мая ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» прызямліўся рэйс з Кіева. На ім вярнуліся на радзіму беларускія ўдзельнікі «Еўрабачання-2017» група NaviBand. Напярэдадні Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук па выніках галасавання занялі 17-е месца ў фінале «Еўрабачання». У аэрапорце NaviBand сустракалі родныя музыкаў, прыхільнікі і журналісты.

Арцём і Ксенія таксама адзначылі, што адчувалі падтрымку беларусаў. «Кожны дзень нам дасылалі відэа, дзе нашу песню ў нейкіх кафэ, школах і гэтак далей», - патлумачыла Ксенія.

 

Яны таксама распавялі пра пацалунак у канцы нумара. «Некалькі гадоў мы таму дамовіліся, што пацалуемся на сцэне «Еўрабачання». І мы зрабілі гэта», паведамляе NN.

 

Музыкі NaviBand таксама распавялі, што вельмі рады таму факту, што конкурс «Еўрабачанне» сыходзіць ад фармату шоу да сапраўднай музыкі. «І перамога партугальца - прамы доказ», - дадаў Арцём.

Фота TYT.by



Дата стварэння навіны 14.05.2017

Возврат к списку