АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Расія ўводзіць памежны кантроль для беларусаў у аэрапортах

Расія ўводзіць памежны кантроль для беларусаў у аэрапортах
14.05.2017
Ад 15 траўня змяняецца механізм абслугоўвання пасажыраў, якія ляцяць з Беларусі ў Расію. Пра гэта паведамляе сайт Нацыянальнага аэрапорту Мінска.

Галоўная адметнасць новаўводзінаў у тым, што ўсе беларускія рэйсы з унутраных тэрміналаў пераводзяцца ў міжнародныя сектары расійскіх аэрапортаў. Адпаведна, будзе ажыццяўляцца памежны кантроль паветраных судоў і пасажыраў. Дагэтуль рэйсы з Беларусі не даглядаліся і былі прыраўнання да ўнутраных маршрутаў.

Беларускі бок контразахадаў уводзіць не збіраецца, мінскі аэрапорт будзе працаваць у ранейшым рэжыме – памежны кантроль у дачыненні да пасажыраў, якія ляцяць з Расіі, ажыццяўляць не плануецца, паведамляе радыё Свабода.

 Выключэннем – пасажыры, якія ляцяць у Расію транзітам праз Нацыянальны аэрапорт «Мінск»: ад іх патрабуецца прадʼявіць дакумент, які сведчыць асобу, а таксама міграцыйную карту, якую неабходна запоўніць па прыбыцці ў Беларусь.

Больш падрабязнае тлумачэнне наступстваў пераводу рэйсаў з Беларусі ў міжнародныя тэрміналы расійскіх аэрапортаў будзе дадзены пасля маніторынгу новай тэхналогіі абслугоўвання пасажыраў, – адзначаюць у адміністрацыі мінскага аэрапорту.


Дата стварэння навіны 14.05.2017

Возврат к списку