АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Польшча не выдасць былога міліцыянта Беларусі

Польшча не выдасць былога міліцыянта Беларусі
13.05.2017
Гэтак вырашыў апэляцыйны суд у Варшаве. Справа вяртаецца на разгляд у першую інстанцыю.

Нагадаем: 38-гадовы Дзмітры Коўш змагаўся ў Беларусі з эканамічнай злачыннасцю. З падробленымі грашыма затрымаў жонку афіцэра КДБ. Спэцслужбы спрабавалі абвінаваціць яго ў карупцыі, а калі гэта не ўдалося, прымусілі звольніцца з працы. Коўш збег у Пецярбург, а затым у Польшчу, і тут папрасіў прытулак.

У 2015 годзе Ўпраўленне па справах іншаземцаў Польшчы прызнала Коўшу гэтак званую дадатковую абарону. Гэты від аховы прызнаецца іншаземцам, якім на радзіме пагражае небяспека.

Беларусь унесла Коўша ў базу Інтэрпала і запатрабавала экстрадыцыі.

У сакавіку Варшаўскі суд арыштаваў Коўша. У чацвер апэляцыйны суд у Варшаве замяніў арышт на маёмасную паруку ў памеры 30 тысяч злотых і паліцэйскі дагляд. Таксама скіраваў справу ў першую інстанцыю на паўторны разгляд. Паводле апэляцыйнага суду, суд першай інстанцыі не прыклаў дастатковых намаганняў і не праверыў матываў, па якіх Коўш ня можа быць выдадзены Беларусі.

Фота: Вышэйшы суд у Варшаве

Польскае радыё, Gazeta Wyborcza


Дата стварэння навіны 13.05.2017

Возврат к списку