АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

БАЖ заклікае сілавікоў да празрыстасці ў "справе патрыётаў"

БАЖ заклікае сілавікоў да празрыстасці ў "справе патрыётаў"
13.05.2017
Беларуская асацыяцыя журналістаў звярнулася ў КДБ з патрабаваннем арганізаваць прэс-канферэнцыю для СМІ.

Галоўная мэта сустрэчы – прадстаўленне афіцыйнай інфармацыі пра хаду рассьледавання крымінальных спраў, якія атрымалі шырокі грамадзкі рэзананс (так званыя «справа «Белага легіёну» і «справа патрыётаў»).

Зварот выкліканы зьяўленьнем у шэрагу дзяржаўных СМІ матэрыялаў, прысьвечаных гэтым рэзанансным справам. У матэрыялах тэлеканалаў «Беларусь 1», СТВ, ОНТ, газеце "СБ Беларусь сегодня" ды іншыя. Паведамлялася, што яны заснаваныя на інфармацыі сьледзтва. Пры гэтым, як правіла, не называліся ні аўтары гэтых матэрыялаў, ні службовыя асобы, якія падалі зьвесткі па крымінальных справах, а самі матэрыялы выглядалі часьцяком субʼектыўнымі і аднабаковымі.

У звязку з гэтым, БАЖ звярнуўся ў праваахоўныя органы з просьбай арганізаваць прэсаваю канфэрэнцыю (брыфінг, сустрэчу з журналістамі) з удзелам прадстаўнікоў усяго спэктру сродкаў масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь, на якой прадставіць афіцыйную інфармацыю аб ходзе расследавання гэтых крымінальных спраў.

baj.by


Дата стварэння навіны 13.05.2017

Возврат к списку