АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

«Что мы Родиной зовём? Флаг России над Кремлём» — рэкамендаваны верш для першакласнікаў у мінскай школе

«Что мы Родиной зовём? Флаг России над Кремлём» — рэкамендаваны верш для першакласнікаў у мінскай школе
13.05.2017
Чытач «Нашай Нівы» даслаў у рэдакцыю спіс рэкамендаванай літаратуры, які настаўніца выдала яго дзіцяці-першакласніку ў школе.

«Наступны ўрок пазакласнага чытання 15 мая. Тэма «Мая родная Беларусь». Кнігі пра Радзіму, малюнкі на тэму «Мая Беларусь», фота», — гаворыцца ў абвестцы. У ёй жа прыводзіцца спіс з сямі твораў.

 Адзін з іх — верш «Что мы Родіной зовем» за аўтарствам Уладзіміра Сцяпанава.

 «Что мы Родиной зовём?

 Всё, что в сердце бережём,

 И под небом синим-синим

 Флаг России над Кремлём».

  Адзначым, што падборка вершаў — не механічная копія з нейкага расійскага дапаможніка. Тры аўтары ў ім — паэты з чаргінцоўскага саюза Віктар Кудлачоў, Тамара Краснова-Гусачэнка і Уладзімір Ягоўдзік.

 «Наша Ніва» будзе разбірацца ў сітуацыі.

  



Дата стварэння навіны 13.05.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку