АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

«Ёсць магчымасць задаць вострыя і надзённыя пытанні не ў пустэчу». Ганна Канапацкая заклікала дасылаць пытанні ўраду

«Ёсць магчымасць задаць вострыя і надзённыя пытанні не ў пустэчу». Ганна Канапацкая заклікала дасылаць пытанні ўраду
11.05.2017
На сваёй старонцы ў Фэйсбуку Ганна Канапацкая напісала, што 31 траўня ўрад Беларусі адкажа на пытанні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.


Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая заклікаладасылаць пытанні ўраду Беларусі.

 


«Якое пытанне задалі б вы? Многія даўно прывыклі крытыкаваць любыя дзеянні ўлады на кухнях. Сёння ва ўсіх нас ёсць магчымасць задаць вострыя і надзённыя пытанні не ў пустэчу, а непасрэдна тым, ад каго залежыць жыццё нашай краіны», – піша Ганна Канапацкая.

 

Карыстальнікі Фэйсбуку даслалі ўжо дзясяткі пытанняў. Сярод іх – «Калі ўрад падасць у адстаўку?», «Калі нарэшце перастануць будаваць бескарысныя арэны (у такой колькасці), палацы, рэзідэнцыі?» «Чаму няма годнай праверкі, адкуль такія дамы-палацы панабудавалі набліжаныя да Лукашэнкі? Няўжо ўсё на свае сціплыя даходы?», «Калі будуць сумленныя выбары і калі наш урад перастане нам хлусіць?».

 

Кандыдатка ад Абʼяднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая стала дэпуткай на выбарах у Палату прадстаўнікоў у мінулым годзе.


Дата стварэння навіны 11.05.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку