АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Прэмію Стагановічаў за «непрыдуманую літаратуру» атрымаў свабодавец Зміцер Бартосік

Прэмію Стагановічаў за «непрыдуманую літаратуру» атрымаў свабодавец Зміцер Бартосік
11.05.2017
Другі раз запар прэмію імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў атрымліваюць аўтары Свабоды.

Лаўрэатам першай прэміі імя Стагановічаў у 2015 годзе стаў свабодавец Сяргей Дубавец за кнігу «Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду». А яшчэ адну прэмію сёння атрымаў Зміцер Бартосік за кнігу «Быў у пана верабейка гаварушчы...»

 

Прэмію імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў у галіне non-fiction заснавала іх дачка — беларуская мастачка Тамара Стагановіч, якая жыве ў ЗША, паведамляе радыё Свабода.

 

Трох пераможцаў конкурсу вызначае кампэтэнтнае журы:

 

літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук Ірына Багдановіч;

гісторык, даследчыца эмігранцкай спадчыны Натальля Гардзіенка;

загадчык аддзелу старадрукаў і рэдкіх выданняў Прэзыдэнцкай бібліятэкі Валер Герасімаў;

паэт, кандыдат філялягічных навук Віктар Жыбуль;

дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіву-музэя літаратуры і мастацтва Ганна Запартыка;

літаратар і выдавец Уладзімір Сіўчыкаў;

дырэктарка выдавецтва «Лімарыюс» Марына Шыбко.

Старшыня журы Ірына Багдановіч працытавала Алеся Адамовіча, які назваў дакумэнтальную літаратуру «звышлітаратурай» і «звышпраўдай».

 

Прэмія дзеліцца паміж трыма пераможцамі, кожны з іх атрымлівае таксама дыплом і памятны медаль.

 

Сёлета на конкурс было прадстаўлена 26 твораў. У лонг-ліст увайшлі 15, у кароткі спіс — 7.

 

Аўтар перадачы «Вольная студыя» Міхась Скобла быў прадстаўлены ў шорт-лісце дзвюма пазыцыямі: кнігай «Саркафагі страху» і зборнікам успамінаў і карэспандэнцыі гісторыка Мікалая Ўлашчыка. Змагалася за прэмію і кніга ўспамінаў ветэрана Радыё Свабода (у тым ліку пра сваю працу на радыё) Вітаўта Кіпеля, які супрацоўнічаў з радыё ад сярэдзіны 1950-х да пачатку 1990-х. Кнігу падрыхтаваў да выдання Сяргей Шупа.

 

Імпрэзу адкрыў Усевалад Сцебурака. Імёны Стагановічаў яшчэ некалькі гадоў былі невядомыя бальшыні беларусаў, — заўважыў Усевалад.




Дата стварэння навіны 11.05.2017

Возврат к списку

cashback