АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Лістоўка, прысвечаная “Апошняму славяніну…”

Лістоўка, прысвечаная “Апошняму славяніну…”
11.05.2017
У Слонімскай друкарні свет пабачыла лістоўка раз-моўяў пад назвай  “Апошняму славяніну…”.

Аўтар лістоўкі – беларускі праваслаўны святар і паэт Зьніч (Алег Бембель), які жыве ў Жыровічах каля Слоніма. Раней паэт Зьніч здзіўляў чытачоў сваімі кнігамі “Апошняму беларусу”, “Апошняму земляніну”, а цяпер – з’явілася паэтычная лістоўка “Апошняму славяніну…”. На двух старонках лістоўкі надрукавана 26 вершаў паэта. Гэта вершы-раз-моўі і мадуляцыі паэта, у якіх аўтар па-свойму спрабуе асэнсаваць глабальны віток гісторыі ў кантэксце 1000-годдзя Хрышчэння Русі (1988) і 2000-годдзя зямнога шляху Збавіцеля (2000-2033): …да Скону памятай, нябога,

 Пакуль мытарствы не прыйшлі: 

І ў пекла… і – у рай – дарогу 

Ты сам будуеш – на Зямлі… 

Лістоўка “Апошняму славяніну…” выйшла 5000 накладам і аўтар яе раздае бясплатна.




Беларускае Радыё Рацыя, Жыровічы

 



Дата стварэння навіны 11.05.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку