АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Паўла Левінава выпісалі са шпіталю

Паўла Левінава выпісалі са шпіталю
09.05.2017
Сказалі: «160 на 95 — гэта нармальны ціск».Усяго тры дні таму гэта было падставай для шпіталізацыі, кажа Павал Левінаў.


У мінулую пятніцу, калі праваабаронцу прывезлі ў шпіталь на хуткай дапамозе, ягоны ціск быў 160 на 100.

 

Усяго тры дні таму гэта было падставай для шпіталізацыі, кажа Павал Левінаў:

 

«Увечары 5 траўня мяне затрымалі, каб пад вартай адвезці ў ізалятар часовага ўтрымання, адбываць 15-суткавы арышт. Некалькі гадзін прайшло, пакуль афармлялі дакументы ў Сенненскім раёне, дзе я быў па справах, да таго часу, пакуль мясцовыя міліцыянты перадалі мяне віцебскім.

 

У мяне падняўся ціск, і каля поўначы супрацоўнікі ізалятару адмовіліся мяне прымаць, бо я кепска сябе адчуваў. Выклікалі хуткую дапамогу, завезьлі ў кардыялягічнае аддзяленьне шпіталю. Тады з ціскам 160 на 100 было прызнана, што мой стан вымагае мэдычнай дапамогі. А сёння лекары сказалі мне, што 160 на 95 — гэта нармальны ціск і што паказаньняў для лекавання ва ўмовах шпіталю няма».

 

Праваабаронца не выключае, што кіраўніцтва мэдычнай установы атрымала адпаведны загад, каб яго выпісаць. Бо, паводле яго, віцебская міліцыя прыкладае надзвычайныя намаганьні, каб Левінаў адправіўся «на суткі». Ён кажа, што не збіраецца пазбягаць адбываньня арышту, але ў яго ёсьць дзве акалічнасьці: неабходнасьць даглядаць за 80-гадовай маці і накіраваньне ў абласны шпіталь, дзе яму неабходна зявіцца 10 красавіка. На 11-га заплянаванае хірургічнае ўмяшанне, і да таго часу клопат пра маці зможа пераняць ягоны брат.

 

Адміністрацыйным арыштам працягласцю 15 сутак судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Іна Грабоўская пакарала праваабаронцу нібыта за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях 25 і 26 сакавіка.

 

Павал Левінаў спрабаваў давесці, што ён ажыцьцяўляе маніторынг па накіраванні Беларускага Хельсінскага камітэту як праваабаронца. Аднак гэтыя аргумэнты прынятыя не былі: суд пастанавіў пакараць Паўла Левінава арыштам, гэтаксама як і праваабаронцаў, журналістаў Леаніда Свеціка і Канстанціна Мардзвінцава.

 

Абскардзіць рашэнне райсуду не ўдалося, адно што абласны суд скараціў праваабаронцу тэрмін знаходжання пад арыштам на 10 гадзін. У адбыўку арышту быў улічаны час пасля затрымання ў 13:10 да 23:20, пакуль Левінава не забрала з ІЧУ хуткая дапамога.

па інф. радыё Свабода



Дата стварэння навіны 09.05.2017

Возврат к списку

cashback