АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Чаму ў 1945 годзе НКВД спаліла беларускую вёску разам з жыхарамі?

Чаму ў 1945 годзе НКВД спаліла беларускую вёску разам з жыхарамі?
09.05.2017
Студэнт Францішак Цярэшка здымае фільм пад назвай “Папялішча Свабоды”. Гэта рэальная гісторыя вёскі Лаўжы, сапраўдная чалавечая драма, якая разгарнулася напрыканцы Другой сусветнай вайны.


…Салдат савецкага войска забівае маці свайго пляменніка Якуба перад касцёлам. Яго сям’я дапамагала палякам – жаўнерам Арміі Краёвай, сярод якіх былі і беларусы. Якуб вырашае адпомсціць дзядзьку. Каб падавіць магчымы бунт, савецкае кіраўніцтва вырашае знішчыць усіх сведкаў трагедыі. НКВД спальвае цэлую вёску і забівае ўсіх мірных жыхароў.

 

Гэта рэальная гісторыя вёскі Лаўжы, якая не так даўно была падрабязна апісана ў СМІ. Цяпер яна стала асновай для сюжэта трэйлера фільма. Але чаму гэта важна і тычыцца кожнага з нас? 

 

Гэта тэма найбольш актуальная для Беларусі. Нядаўна на дзяржаўным узроўні ўсплылі Курапаты, дзе ў 1937-м НКВД забівала грамадзян Беларусі. У 1945-м, калі набліжалася доўгачаканая перамога над фашысцкімі захопнікамі, у нашай краіне ішла новая, невядомая вайна: Саветы зноў забівалі беларусаў. Але што мы пра гэта ведаем?

 

Заходняя Беларусь да 1939 года ўваходзіла ў склад Польшчы. На працягу Другой сусветнай вайны на яе тэрыторыі працягвалі дзейнічаць польскія ваенныя фарміраванні, такія як Армія Краёва. У іх ўдзельнічалі каля 70.000 беларусаў. Армія Краёва была папулярная ў нас: на захадзе Беларусі мірныя жыхары многіх беларускіх вёсак яе актыўна падтрымлівалі. Напрыканцы вайны Чырвоная Армія разам з НКВД дзеля ўсталявання ў нас савецкай улады намагаліся зачысціць беларускія землі ад “польскіх элементаў”. З гэтай мэтай рабіліся карныя рэйды, падчас якіх забіваліся абаронцы АК і сведкі – мірнае насельніцтва, часам спальваліся вёскі. Вёска Лаўжы – яскравы таму прыклад.

 

Гэтая гісторыя і паслужыла для стварэння трэйлера для будучага фільма пад назвай “Папялішча Свабоды”.

 

Аўтар і рэжысёр трэйлера фільма – Францішак Цярэшка, інтэрнэт-прадпрымальнік, студэнт Познаньскага ўніверсітэта.

 

“На фоне сённяшніх падзей гэтая гісторыя робіцца найбольш актуальнай. Бо падзел грамадства вядзе да крывавага супрацьстаяння. Адзінае выйсце для нас – кансалідацыя”, – кажа Францішак Цярэшка.


па інф. nv-online


Дата стварэння навіны 09.05.2017

Возврат к списку