АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

У Брэсце затрымалі ветэрана-«афганца», які ўзняў бел-чырвона-белы сцяг

У Брэсце затрымалі ветэрана-«афганца», які ўзняў бел-чырвона-белы сцяг
09.05.2017
Пра гэта Свабодзе паведаміў берасцейскі праваабаронца Ўладзімір Вялічкін:

 

«Аляксандар апрануўся ў вайсковую форму, пачапіў мэдаль, бел-чырвона-белую стужку і пайшоў на мерапрыемства на скрыжаваньні вуліц Леніна і Машэрава. Калі калона рушыла ў бок крэпасці, ён узняў бел-чырвона-белы сцяг і прайшоў з ім хвіліны тры проста за «Неўміручым палком». Да Аляксандра падышлі асобы ў цывільным і загадалі прыбраць сцяг. Ён адмовіўся, патлумачыўшы, што гэта ягоная нацыянальная годнасць. У выніку, яго забралі і даставілі ў Ленінскі РАУС, дзе ён цяпер і знаходзіцца,» — расказаў праваабаронца.

Уладзімер Вялічкін дадаў, што Аляксандар Сахарук — ветэран вайны ў Афганістане, ён узнагароджаны баявым медалём «За адвагу».

 




Дата стварэння навіны 09.05.2017

Возврат к списку

cashback