АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Віталь Гуркоў выбыў з барацьбы за медалі на хатнім ЧС па муай-тай у Мінску

Віталь Гуркоў выбыў з барацьбы за медалі на хатнім ЧС па муай-тай у Мінску
09.05.2017
11-разовы чэмпіён свету Віталь Гуркоў выбыў з барацьбы за медалі на хатнім чэмпіянаце свету па муай-тай, які праходзіць у мінскім Палацы спорту.

На папярэдняй стадыі турніру Віталь Гуркоў прайграў па ачках байцу з Партугаліі Дыего Каладу.

Сам Віталь Гуркоў на сваёй старонцы ў Instagram так пракаментаваў паражэнне:

- Сёння я прайграў свой Першы чэмпіянат свету. Самае смешнае І няёмкае, што гэта здарылася  дома. Дзякуй усім за вялікую падтрымку! Непрыемнасць гэтую мы перажывем. Я жывы! Значыць, бой не скончаны!


Усяго на чэмпіянаце свету ў Мінску выступаюць больш за 700 спартсменаў з 67 краіны. Сёння на турніры завяршаюцца папярэднія баі. Паўфінальныя паядынкі пройдуць 10-11 мая, фінальныя - 12 мая.


Фота: Яўген Ерчак, TUT.BY



Дата стварэння навіны 09.05.2017

Возврат к списку