АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

На выезд з Беларусі ў краіны Еўрасаюза стаяць каля 1800 фураў

На выезд з Беларусі ў краіны Еўрасаюза стаяць каля 1800 фураў
08.05.2017
На межах Беларусі з Еўрасаюзам па-ранейшаму стаяць вялікія чэргі з фураў, якія выязджаюць з нашай краіны, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.


Набольшыя чэргі ўтварыліся на мяжы з Літвой: тут сваёй чаргі на выезд чакаюць амаль 1250 вялікагрузных аўтамабіляў (па стане на 10.00). У Катлоўцы стаяць 130 фураў, у Каменным Логу — 650, у Беняконях — 264, у Прывалцы — 195.

 

На мяжы з Латвіяй чакаюць у чэргах 320 фураў, на мяжы з Польшчай — каля 190.

 

Затое на беларуска-польскай мяжы ўтварыліся значныя чэргі з легкавікоў — іх сабралося каля 370: у Брузгах — 140, у Бераставіцы — 86, у Брэсце — 100, у Дамачаве — 40 у Пясчатцы — 5. 




Скрыншот з сайта Памежнага камітэта. 



Дата стварэння навіны 08.05.2017

Возврат к списку