АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Філіп Чмыр напісаў яшчэ адну скаргу на «ЦЭХ»

Філіп Чмыр напісаў яшчэ адну скаргу на «ЦЭХ»
07.05.2017
Гэтым разам ён абвінаваціў установу ў арганізацыі цкавання.


Музыка Drum Ecstasy Філіп Чмыр напісаў яшчэ адну скаргу на «ЦЭХ» — гэтым разам ён абвінаваціў установу ў арганізацыі цкавання. Пасля першай скаргі на адсутнасць подпісаў на рускай мове пад здымкамі з выставы World Press Photo 2017, якая праходзіць у «ЦЭХу», дырэктарка ўстановы Юлія Дарашкевіч выклала фотаздымак скаргі Чмыра на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. 


На фота быў бачны сам запіс, а таксама імя і прозвішча музыкі, вядомага сваёй нелюбоўю да беларускай мовы. Яго адрас і іншыя дадзеныя былі прыбраныя. Дарашкевіч патлумачыла, што кніга скаргаў і прапановаў адкрытая для публічнага прагляду, таму няма заканадаўчай забароны на публікацыб запісаў з яе.

 Чмыр запатрабаваў ад Дарашкевіч прыбраць запіс у Фэйсбуку, але яна гэтага не зрабіла. Тады ён зноў прыйшоў у «ЦЭХ» і напісаў у кнізе скаргаў, што патрабуе ад кіраўніцтва ўстановы афіцыйных прабачэнняў.



 «05.05.2017 мной была пакінута прапанова ў кнізе заўваг. 05.05.2017 яна была апублікаваная ў сацсетцы фэйсбук на старонцы супрацоўніка ЦЭХу Юліі Дарашкевіч без узгаднення са мной, з указаннем майго прозвішча і ўказаннем акаўнта. Такім чынам супрацоўнік арганізаваў цкаванне праз запіс наведніка выставы з прыцягненнем СМІ. Таксама апублікавала асабістае паведамленне з просьбай выдаліць камент (скрыншоты захаваныя), што таксама з'яўляецца парушэннем без маёй згоды. Прашу правесці расследаванне па факце трапляння ў сетку афіцыйнага дакумента, а таксама непрафесійнай працы са спажыўцом. Пакараць вінаватых. І патрабую афіцыйных выбачэнняў», — напісаў музыка.

Тэкст арыгінальнага запісу на рускай мове, за якую змагаецца Чмыр, зроблены з грубымі арфаграфічнымі памылкамі.

 



Юлія Дарашкевіч у свая чаргу заявіла, што не будзе прыбіраць запіс у Фэйсбуку і выбачацца, хоць неабходнасць займацца афіцыйнымі тлумачэннямі для кантрольных органаў адбярэ шмат часу.


Дата стварэння навіны 07.05.2017

Возврат к списку