АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

У КДБ адрэагавалі на скаргу фігуранта «справы Белага легіёну»

У КДБ адрэагавалі на скаргу фігуранта «справы Белага легіёну»
07.05.2017
Паводле Ніны Шыдлоўскай, у ліставанні вязняў ізалятару КДБ са сваякамі часта ўзнікаюць праблемы.


18 чалавек працягваюць утрымліваць у ізалятары КДБ (так званая «Амерыканка») і ў СІЗА на Валадарскага паводле справы «Белага легіёну», аднак часам затрыманых з невядомых прычынаў пераводзяць з адной вязніцы ў другую. Пра гэта паведаміла Свабодзе старшыня рады «Бацькаўшчыны» Ніна Шыдлоўская.

 «Стала вядома, што днямі з «Валадаркі» перавялі ў «Амэрыканку» Ўладзімера Фёдарава і Андрэя Бяляўскага. Чаму — невядома. Цяпер ім трэба пісаць лісты па адрасе Галоўпаштамт, а-я 8, як і іншым, каго трымаюць у КДБ. Гэта інфармацыя паводле стану на 5 мая».

 

Паводле Ніны Шыдлоўскай, у ліставанні вязняў ізалятару КДБ са сваякамі часта ўзнікаюць праблемы.

 

 

«Па-рознаму адбываецца. Адзін з вяьняў, ня буду называць прозвішча, напісаў на супрацоўнікаў КДБ скаргу, што яму не даходзяць лісты, хаця ён дакладна ведае, што яму пішуць. Дык прынесьлі цэлы стос лістоў, прычым там былі некалькі не ягоных. Відаць, было б добра, каб усе гэтак скардзіліся, бо шмат у каго праблемы. Прыкладам, паводле зьвестак ад Міраслава Лазоўскага, яму не даходзяць лісты не ад блізкіх сваякоў. Не атрымаў лісты ад калегаў, з якімі разам працаваў, ад некаторых сяброў.

 

Тое самае з Андрэем Дундуковым. Жонка яму піша штовечар, а ён у адказ піша, што нічога ад яе няма. Да некаторых лісты ад сяброў пачалі прапускаць, як да Віктара Данілава, але таксама чамусьці з выключэньнямі. Прыкладам, мне ад яго прыйшла паштоўка, і зь яе бачна, што гэта не адказ на мой ліст зь віншаваньнямі яго на дзень народзінаў. То бок усё роўна яны працягваюць нейкую фільтрацыю».

 

Ніна Шыдлоўская мяркуе, што фігурантам справы «Белага легіёну» цяпер вельмі патрэбная падтрымка і заклікае дасылаць ім лісты ў «Амэрыканку» ды ў мінскі следчы ізалятар па адрасе вуліца Валадарскага, 2.

nn.by

Дата стварэння навіны 07.05.2017

Возврат к списку