АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Алена Танкачова: падтрымка сем’яў рэпрэсаваных – зараз найважнейшае

Алена Танкачова: падтрымка сем’яў рэпрэсаваных – зараз найважнейшае
07.05.2017
Старшыня рады Цэнтру прававой трансфармацыі распавядае пра арышты і затрыманні ў Беларусі  

У студыі Беларускага Радыё Рацыя праваабаронца Алена Танкачова, старшыня рады Цэнтру прававой трансфармацыі.


Радыё Рацыя: Два-тры гады таму мы шмат гаварылі пра справы, якія датычылі вашага выдалення з Беларусі. Фармальна вас тады прымусілі пакінуць Беларусь за перавышэнне хуткасці на аўтамабілі.


Алена Танкачова: Я крыху хутчэй ездзіла, чым патрэбна, і гэта было прызнана пагрозай грамадскаму парадку. Вялікая колькасць маіх беларускіх сяброў усміхалася тады і казала, што калі б сабраць усе іх штрафы за нязначнае перавышэнне хуткасці, то можна было б выслаць ці кудысьці падзець значную колькасць беларусаў.


РР: А вы грамадзянка Расеі, хоць практычна ўсё сваё жыццё пражылі ў Беларусі. Навошта вам была патрэбная праваабарончая дзейнасць?

А.Т.: Я так жыла, я не думала пра тое – навошта? Я проста рабіла тое, што лічыла патрэбным, для чаго была створана, неяк так.


РР: Вас на тры гады выдварылі з Беларусі, колькі вы ўжо па-за межамі Беларусі, і ці спрабавалі нешта зрабіць, каб гэты тэрмін скараціць?



А.Т. Крыху больш двух гадоў я ўжо па-за межамі Беларусі, яшчэ год, мяркую, я павінна быць па-за сваім домам. У канцы лютага наступнага году сканчаецца тэрмін маёй высылкі. Няма ясных падставаў лічыць, што гэты тэрмін не будзе падоўжаны. Маё стаўленне такое, што я чакаю, калі гэты тэрмін скончыцца. Я ўжо тройчы падавала заяву з просьбай скараціць гэты тэрмін – і тройчы я атрымала адмову. Хоць ёсць такія прыклады скарачэння аналагічных тэрмінаў.


РР: Спадзяюся, будзеце ўязджаць у Беларусь не на сваёй машыне?


 А.Т.: Абавязкова на машыне і толькі на сваёй! У мяне ж рэчаў шмат.


РР: Вы цяпер у Вільні, ці адтуль добра відаць падзеі, якія адбываюцца гэтай вясной у Беларусі? Ці сочыце вы за арыштамі, затрыманнямі, крымінальнымі справамі, такой, прыкладам як „справа „Белага легіёна” ці інакш „справа патрыётаў”?


А.Т.: Я сачу за навінамі цэлы час. Калі пачаліся затрыманні дастаткова актыўныя, у звязку з дэманстрацыямі ў рэгіёнах, то першае ўражанне было нібы такое, што адразу ўлады рэагуюць не надта жорстка, бо хочуць угледзець зазор пратэстнага настрою, які накапіўся, але не рэалізаваўся. Калі бачыш карціну звонку, не з сярэдзіны, то ўсё ж яе бачыш крыху па-іншаму. І ў гэтым сэнсе я пачала турбавацца ад самага пачатку, разумеючы, што калі ўлада не будзе глушыць пратэст, то працэс можа стаць бескантрольным. І было зразумела, што час „мяккага ціску” будзе дастаткова кароткім. Асаблівым выпрабаваннем з’яўляюцца затрыманні ў рэгіёнах. Вельмі шкада, што ўлада раз за разам паўтарае адны і тыя ж дзеянні, але і прыкра, што гэтых дзеянняў стаецца дастатковым на уплыў на сітуацыю. А ў справе „Белага легіёна” па-сутнасці няма нічога новага. Тэорыя змовы заўсёды была ў звязку з нейкімі электаральнымі цыкламі. Але „справа патрыётаў” насамрэч выклікае жах, таму што людзей, я мяркую, сур’ёзна прэсуюць, іх палохаюць і сутыкаюць ілбамі. А мы ведаем, што следства не вызначаецца чысцінёй метадаў і намераў. Да ўсяго абвінавачванні нежартоўныя, бо гутарка ідзе пра вялікія турэмныя тэрміны.

РР: Як могуць дапамагчы пацярпелым грамадзяне Беларусі, міжнародная супольнасць?


А.Т.: З палітычнага пункту гледжання я перакананая, што з боку палітыкаў тых краін, якія сочаць за сітуацыі ў Беларусі, у іх ліку і Польшча, павінна прагучаць ясная і выразная ацэнка таго, што адбываецца ў гэтай справе, што гэтая справа выключна палітычная і што няма нікага даверу следству. Па-другое, гэтыя людзі, якія пад следствам, павінны быць вызваленыя ў бягучы момант. Ёсць ужо значныя падставы і праваабаронцы ўжо вельмі блізкія да таго, каб прызнаць гэтых людзей палітычнымі вязнямі. Я думаю, што мы ў некалькіх кроках усяго да гэтага.

РР: У Польшчы не чуем выразных зараз палітычных галасоў у справе падтрымкі гэтых зняволеных, а як у Літве?

 А.Т.: Прынамсі я дастаткова выразна разумею, што ў літоўскім МЗС ёсць адмысловы аддзел, які займаецца пытаннямі правоў чалавека, ён уважліва сочыць за сітуацыяй. Ён дастаткова інфармаваны і мае выразныя ацэнкі. Польская ж знешняя палітыка ў дачыненні да Беларусі, на маю думку, ёсць зараз скрайне невыразнай. Прынамсі такой, якая не дапамагае праваабаронцам.  Што датычыць пытання грамадзянскай падтрымкі людзей, то надзвычай важна тое, што мы бачым зараз некалькі ў Беларусі ініцыятыў, у тым ліку і новых, якія імкнуцца дапамагаць сем’ям рэпрэсаваных. Думаю, што падтрымка сем’яў рэпрэсаваных – найважнейшае, што мусіць адбывацца зараз.

 



Дата стварэння навіны 07.05.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку