АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Аляксандр Бухвостаў: Большая палова вакансій прапаноўваецца з заробкам, які ніжэй за мінімальны спажывецкі бюджэт

Аляксандр Бухвостаў: Большая палова вакансій прапаноўваецца з заробкам, які ніжэй за мінімальны спажывецкі бюджэт
06.05.2017
Прафсаюзны лідар Аляксандр Бухвостаў распавядае пра тое, як дзяржава “працаўладкавала” беларусаў.

Як вядома, перад чыноўнікамі была пастаўлена задача разабрацца з уладкаваннем усіх беспрацоўных да 1 траўня. Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, як вядома, ужо адрапартавала: маўляў, усе, хто хацеў знайсці працу, яе знайшоў. Ці адпавядаюць словы рэчаіснасці?


 Аляксандр Бухвостаў: Калі я слухаў заяву міністра працы, то разумеў, што інакш яна і не можа сказаць. Нам і пра заробкі ў 500 даляраў штодня даводзяць, і пра працаўладкаванне беспрацоўных…


 Але карціна далёка не такая вясёлая, як яе малююць. Па-першае, трэба глядзець, якія працоўныя месцы прапаноўваюць людзям. Большая палова вакансій прапаноўваецца з заробкам, які ніжэй за мінімальны спажывецкі бюджэт. Таму нават тыя, хто пагадзіўся на такія ўмовы, адразу трапляюць у паласу беднасці. І гэтае працаўладкаванне праблему людзей не вырашае. А ўсе гучныя заявы, што пытанне вырашана, – своеасаблівы блеф. Складана верыць і статыстыцы, і заявам чыноўнікаў, таму што быў загад, і ўсім трэба адрапартаваць, што ён выкананы. 

РР: Ці будзе расці беспрацоўе ў бліжэйшы час?


 Аляксандр Бухвостаў: Пакуль у краіне малая дапамога па беспрацоўі, многія не ідуць на біржу, а таму карціна па беспрацоўі застаецца недакладнай. Але ж ні для каго не скарэт, што за апошнія два гады беларуская прамысловасць згубіла каля 20-25 тысяч працоўных. Куды пайшлі гэтыя людзі? Працаўладкаваліся? Не працуюць? Цяжка сказаць. Відавочна, што для падвышэння эфектыўнай працы прадпрыемствам трэба скарачаць штат, але з іншага боку ніякіх інавацый практычна не з’яўляецца. А як можа падвышацца вытворчасць працы, калі няма новых тэхналогій? Таму, на мой погляд, сітуацыя з беспрацоўем будзе захоўвацца ў кансерватыўнай форме. Ва ўсялікім выпадку, у летнія месяцы. А далей прагнозы носяць больш песімістычны характар. Наўрад ці эканоміка пачне выходзіць з крызіса. Кастусь Заблоцкі, паведамляе радыё Рацыя.

 




Дата стварэння навіны 06.05.2017

Возврат к списку

cashback