АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Пашпартнага кантролю на авіярэйсах з РФ не будзе

Пашпартнага кантролю на авіярэйсах з РФ не будзе
06.05.2017
У дачыненні да грамадзян Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі пагранічны кантроль ажыццяўляцца не будзе.


Беларусь зараз не бачыць прычын для правядзення пагранічнага кантролю на ўнутраных рэйсах паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь, заявіў 5 мая журналістам начальнік упраўлення пагранічнага кантролю Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Алег Ляшук, каментуючы новаўвядзенні расійскага боку.


Планавалася, што з 15 мая „расійскі бок у авіяцыйных пунктах пропуску будзе ажыццяўляць пагранічны кантроль у дачыненні да паветраных суднаў, якія прыбываюць з Рэспублікі Беларусь і рухаюцца у зваротным кірунку, у тым ліку і пасажыраў”. З гэтай мэтай яе авіярэйсы будуць пераведзеныя ў міжнародныя сектары аэрапортаў РФ. „У дачыненні да грамадзян Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі пагранічны кантроль ажыццяўляцца не будзе. Яны могуць падаць дакументы, якія сведчаць асобу, і пасадачныя талоны на той ці іншы рэйс у адным або іншым кірунку”, — сказаў прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта. „У Рэспубліцы Беларусь пагранічны кантроль на паветраных суднах, якія ляцяць з Беларусі ў Расею і ў зваротным кірунку, ажыццяўляцца не будзе”, — запэўніў Ляшук, racyja.com


Дата стварэння навіны 06.05.2017

Возврат к списку