АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

У 2017 на беларускай мове выдадзена ўсяго 12% кніг

У 2017 на беларускай мове выдадзена ўсяго 12% кніг
05.05.2017
На беларускай мове ў 2016 годзе выдадзена 1122 кнігі і брашуры тыражом за 3,7 мільёнаў экзэмпляраў.


Літаратура на беларускай мове займае няпоўныя 12% ад агульнай колькасці выпушчанай летась у краіне выдавецкай прадукцыі і 16,2% у яе сукупным тыражы, паведамляе Белстат у справаздачы, апублікаванай да Дня друку, які адзначаецца 5 мая.

 

На беларускай мове ў 2016 годзе выдадзена 1122 кнігі і брашуры тыражом за 3,7 мільёнаў экзэмпляраў. У параўнанні з папярэднім годам іх тыраж павялічыўся на 1,6%. Таксама на беларускай мове былі выдадзеныя 143 часопісы і 181 газета. Іх гадавы тыраж склаў пятую частку агульнага тыражу часопісаў і газет. На расейскай мове летась выдадзена 7,6 тысяч кніг і брашур агульным накладам 17,1 мільёнаў экзэмпляраў, або 79% ад агульнай колькасці выданняў і 74% ад тыражу.

racyja.com  


Дата стварэння навіны 05.05.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку