АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Даследчыкі Беларусі заснавалі прэмію за лепшую студэнцкую працу

Даследчыкі Беларусі заснавалі прэмію за лепшую студэнцкую працу
05.05.2017
Прэмія Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі прадугледжвае фінансавую ўзнагароду.

Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі, Еўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт і Беларускі калегіум абвяшчае конкурс на лепшую студэнцкую працу, абароненую ў 2014/2015 і 2015/2016 гадах па беларускай тэматыцы. 


Прэмія мае на мэце адзначыць дасягненні беларускіх студэнтаў у сацыяльных і гуманітарных навуках, падтрымаць іх творчую й навуковую працу, а таксама паспрыяць паляпшэнню якасці студэнцкіх пісьмовых працаў. Прэмія будзе нададзеная ў трох катэгорыях: лепшая магістэрская праца, лепшая бакалаўрская праца, лепшая творчая праца. Намінаваць можна любую працу, абароненую ў беларускай ВНУ ці ў Еўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце. Для гэтага аўтарам трэба даслаць на адрас premija@palityka.org працу й дадатковую інфармацыю. 


Дэталёвае апісаньне правілаў і патрабаваньняў тут.


Прапановы прымаюцца да 20 траўня 2017 году. Прэмія прадугледжвае фінансавую ўзнагароду. Урачыстае ўручэньне прэміі адбудзецца на Сёмым Міжнародным Кангрэсе дасьледчыкаў Беларусі, які пройдзе 15-17 верасьня 2017 году.

Рашэньне пра наданьне прэміі прыме экспэртная рада, якая складаецца з прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасьці Беларусі й іншых краін на аснове ананімнага галасаваньня.

radyjo.net


Дата стварэння навіны 05.05.2017

Возврат к списку