АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Мікалай Статкевіч агучыў сваю праграму вулічных акцый

Мікалай Статкевіч агучыў сваю праграму вулічных акцый
05.05.2017
Палітык адмяняе вулічную акцыю 9 мая, аднак заклікае людзей прыходзіць  цэнтр Мінску 3 ліпеня

Былы кандыдат у прэзідэнты і палітвязень Мікалай Статкевіч падзяліўся сваімі планамі на найбліжэйшы час. Палітык адмяняе вулічную акцыю 9 траўня, аднак заклікае людзей прыходзіць у цэнтр Мінску 3 Ліпеня. 

Цытата з заявы Статкевіча: “Што тычыцца 3 ліпеня, то так атрымалася, што пануючы рэжым спаскудзіў два святы адначасова — і Дзень Вызвалення, і Дзень Незалежнасці. 


Таму і пачнем з 3 ліпеня, плануем у гэты дзень правядзенне акцыі. Тэма вызвалення сёння зноў актуальная. Вельмі адметна, што перад Днём Волі амапаўцы хадзілі па Мінску з нямецкімі аўтаматамі”.

 Акцыя на 3 ліпеня адбудзецца за некалькі дзён да правядзення Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая будзе праходзіць у Мінску 7 ліпеня. Па словах Статкевіча, ёсць розныя варыянты па часе і фармаце акцыі, але ўсё гэта будзе толькі ў цэнтры Мінску. На думку палітыка, другая хваля пратэстаў непазбежная, перадае РадыёРацыя.

 



Дата стварэння навіны 05.05.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку