АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Ураджэнцы Беларусі выкралі з маскоўскага банка больш за $4,4 мільёна

Ураджэнцы Беларусі выкралі з маскоўскага банка больш за $4,4 мільёна
05.05.2017
Грошы з банка зніклі яшчэ ў 2016 годзе, але падазраваных затрымалі толькі 28 красавіка.


Паліцыя Масквы затрымала па падазрэнні ў крадзяжы 251,7 мільёна расійскіх рублёў (адпавядае $4,4 мільёна) з ААТ «Банк «МБФІ» двух супрацоўнікаў банка. Абодва яны — ураджэнцы Беларусі. Пра гэта паведамляе Агенцтва гарадскіх навін «Москва».

 

Грошы з банка зніклі яшчэ ў 2016 годзе, але падазраваных затрымалі толькі 28 красавіка, паведамляе nn.by.

 

41-гадовая Алена Мельнікава працавала загадчыцай касай упраўлення ў адным з аддзяленняў Міжнароднага банка фінансаў і інвестыцый у Маскве. 27-гадовы Дзяніс Цімафяюк, быў начальнікам упраўлення крэдытавання і інвестыцый у гэтым жа аддзяленні.

 

Паводле следства, у красавіку 2016 г. загадчыца касай упраўлення касавых аперацый ААТ «Банк «МБФІ» Мельнікава ў офісе банка па Падсасёнскім зав., вырашыла прысвоіць грошы, якія належалі крэдытнай арганізацыі. Для гэтага яна ўступіла ў змову з начальнікам упраўлення крэдытавання і інвестыцый Цімафеюком і іншымі нявызначанымі асобамі.

 

Мельнікава ведала, што ў банку на захоўванні было 256,9 млн расійскіх рублёў. Цімафяюк павінен быў скрыць сляды злачынства, аформіўшы расходныя дакументы, згодна з якімі выкрадзеныя грошы нібыта выдадзеныя кліентам банка ў якасці крэдытаў. З 19 па 27 красавіка 2016 г. Мельнікава прысвоіла сабе 251,7 млн расійскіх рублёў, якія знаходзіліся ў сховішчы.

 

У канцы красавіка 2016 г. СМІ паведамлялі, што банк МБФІ быў адключаны ад сістэмы банкаўскіх электронных тэрміновых плацяжоў.

 

Крымінальную справу па артыкуле аб прысваенні або растраце ўзбудзілі праз год, 28 красавіка 2017 г. Абодвух падазраваных затрымалі ў той жа дзень. Фігуранты справы знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе.

 

Пасля прысваення грошай беларусы пачалі іх траціць. Менавіта буйныя пакупкі — нерухомасць, машыны і наведванне дарагіх крам і рэстаранаў прыцягнулі ўвагу супрацоўнікаў бяспекі банка.

 

Як паведамляе «Комсомольская правда», «не выключана, што на самой справе гэтыя супрацоўнікі былі толькі выканаўцамі махінацыі, якая была прадумана на больш высокім узроўні». Занадта вялікія сумы пачалі тэрмінова выводзіцца з рахункаў, але тады ў службе бяспекі і кіраўніцтве банка ніхто чамусьці нібыта не звярнуў на гэта ўвагу», — піша выданне.

 



Дата стварэння навіны 05.05.2017

Возврат к списку