АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Кіраўніцтва ЧС па хакеі ў Парыжы папрасіла прабачэння у беларускай каманды

Кіраўніцтва ЧС па хакеі ў Парыжы папрасіла прабачэння у беларускай каманды
04.05.2017
Федэрацыя хакея Беларусі атрымала афіцыйны ліст, у якім выказваюцца словы шкадавання ў сувязі з інцыдэнтам.


Старшыня аргкамітэта чэмпіянату свету па хакеі ў Парыжы, прэзідэнт Федэрацыі хакея Францыі Люк Тардыф і прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ) Рэнэ Фазель выбачыліся перад беларускімі хакеістамі ў сувязі з вобшукам на парыжскім вакзале «Манпарнас» 3 мая, паведамілі БелТА ў Беларускай федэрацыі хакея.

 


Федэрацыя хакея Беларусі атрымала афіцыйны ліст, у якім выказваюцца словы шкадавання ў сувязі з інцыдэнтам. Кіраўнік ІІХФ Рэнэ Фазель наведаў сёння трэніроўку зборнай Беларусі ў AccorHotels Arena у Парыжы і выказаў словы шкадавання з нагоды вобшуку беларускай каманды, адзначыўшы, што разбіральніцтва з боку Міжнароднай федэрацыі хакея ўжо вядзецца. Таксама Рэнэ Фазель пажадаў поспеху зборнай Беларусі.

 

Як паведамлялася, 3 мая ў сталіцы Францыі на чыгуначным вакзале беларуская каманда падверглася пільнаму вобшуку з боку паліцыі. Дагляд доўжыўся каля 20 хвілін, пасля чаго зборная Беларусі прайшла да сабе ў гатэль, піша nn.by


Сборная Беларусі стартуе на сусветным форуме 5 мая сустрэчай у групе В супраць Фінляндыі (17.15). Далей беларуская каманда згуляе 6 мая з Чэхіяй (17.15), 8 мая — з Канадай (17.15), 10 мая — са Швейцарыяй (17.15), 12 мая — з Францыяй (21.15), 13 мая сустрэнецца са Славеніяй (17.15), а завершыць выступленне ў групавой стадыі 16 мая з Нарвегіяй (13.15). Група А (Швецыя, Расія, ЗША, Германія, Латвія, Данія, Славакія, Італія) згуляе ў Кёльне. Чатыры лепшыя каманды з кожнай групы выйдуць у чвэрцьфінал сусветнага форуму.

На фота: AccorHotels Arena у Парыжы 


Дата стварэння навіны 04.05.2017

Возврат к списку