АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

У Вільні 8 мая адбудзецца сустрэча з Зянонам Пазьняком

У Вільні 8 мая адбудзецца сустрэча з Зянонам Пазьняком
04.05.2017
У Доме нацыянальных згуртаванняў (вул. Раўгіклас 25, Вільня) адбудзецца прэзентацыя калектыўнай працы - Народная праграма «Вольная Беларусь». Пачатак у 14.00.


Народная Праграма Вольная Беларусь – гэта праект новай Беларусі. Распрацавана салідарным калектывам палітыкаў і спецыялістаў дзеля вольнай будучыні краіны, для выкарыстання будучым Часовым ці Пераходным Урадам дзяржавы альбо іншым палітычным утварэннем, якое пасля ліквідацыі антынароднага рэжыму возьме на сябе адказнасць за лёс і будучыню Рэспублікі Беларусь.


Нагадаем, над Праграмай працаваў калектыў аўтараў (9 асобаў), якія жывуць у Беларусі і за межамі краіны. Кіраўнік калектыва стваральнікаў Праграмы Зянон Пазьняк, паведамляе racyja.com.

 У часе сустрэчы будуць выстаўленыя новыя кнігі Зянона Пазьняка, якія можна будзе набыць. – Падчас сустрэчы прысутным стваральнікам Праграмы спадарам Зянону Пазьняку, Сяргею Папкову, Паўлу Усаву, Юры Беленькаму, Лявону Баршчэўскаму можна будзе задаць пытанні.  



Дата стварэння навіны 04.05.2017

Возврат к списку

cashback