АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Скверу імя Паўла Шарамета ў Кіеве быць?

Скверу імя Паўла Шарамета ў Кіеве быць?
03.05.2017
На афіцыйным сайце Кіеўскай адміністрацыі два месяцы гараджане абмяркоўвалі ідэю перайменаваць сквер імя Чкалава ў памяць пра беларускага журналіста Паўла Шарамета, які ў мінулым годзе загінуў у цэнтры Кіева ад выбуху.

Абмеркаванне скончылася 1 мая. Па выніках галасавання ідэю падтрымалі 712 чалавек, супраць 494.



 Цяпер словах за кіеўскімі ўладамі.

Заснавальнік «Беларускага партызана» і адзін з кіраўнікоў «Украінскай праўды» Павел Шарамет загінуў раніцай 20 ліпеня 2016 года ў Кіеве ў выніку выбуху машыны. Пракуратура кваліфікавала інцыдэнт як наўмыснае забойства.
У лютым 2017 года кіраўнік МУС Украіны Арсен Аваков правёў прэс-канферэнцыю, у якой заявіў пра "руку Крамля» ў забойстве Паўла Шарамета. Таксама тады гаварылася пра верагоднасць «беларускага следу» ў злачынстве. Аднак ніякай канкрэтыкі агучана не было.
Павел Шарамет пахаваны ў Мінску.


Дата стварэння навіны 03.05.2017

Возврат к списку