АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Берасцейскі «губернатар» паабяцаў выратаваць чалавека і… забыў

Берасцейскі «губернатар» паабяцаў выратаваць чалавека і… забыў
03.05.2017
А «Белсат» праблему вырашыў.


Вадзім Цяраеў – вядомы ў Берасці чалавек. Ён пражыў на вуліцы 17 год.

 

Вадзіма Цяраева ў Берасці падкормлівалі жыхары шматпавярховіка, побач з якім ён спаў на вуліцы апошнія 10 год. На двары ён не ствараў праблемаў і нават штодня засцілаў свой «ложак». Але знаходзіліся і такія, хто, калі ён заходзіў пагрэцца ў пад’езд, яго моцна збіваў. Праз тое ж, што ў маразы Вадзім спаў пад голым небам, ён адмарозіў пальцы, якія давялося ампутаваць.

 

Неабыякавыя берасцейцы нават званілі на тэлефонную лінію са старшынём аблвыканкама Анатолем Лісам. Але ў яго да вырашэння праблемы рукі гэтак і не дайшлі.

 

Новы дом Вадзіму знайшлі аўтары ток-шоу «Кожны з нас» – падчас эфіру.



Фота realbrest.by

Дата стварэння навіны 03.05.2017

Возврат к списку