АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Хто прыйшоў на прафсаюзную акцыю з расцяжкай «Пятую калону — у пяты кут»?

Хто прыйшоў на прафсаюзную акцыю з расцяжкай «Пятую калону — у пяты кут»?
02.05.2017
Што гэтая студэнцкая арганізацыя хацела сказаць такім банерам?


Падчас першамайскага святкавання ў Мінску звярнула на сябе ўвагу расцяжка, што патрапіла ў кадр фатографа Tut.by.

 

«Пятую калону ў пяты кут», — такія словы былі над маладзёнамі, якія трымалі ў руках сцяг прафкама БДУ.

 


Намесніца старшыні прафкама Дар'я Спяцанава адразу запэўніла, што прафкам студэнтаў БДУ да гэтай расцяжкі не мае дачынення.

 

«Гэтыя хлопцы з расцяжкай пра «пятую калону» — яны не нашыя. Яны каля нашых хлопцаў сталі, і я адразу папрасіла, каб яны гэта прыбралі ад нас і сталі ля сваёй арганізацыі. Я ў іх нават спытала: адкуль вы? БНТУ, кажуць. Пытаюся, а хто вам яе даў? Яны адказваюць — мы не ведаем. Вось так. У нас быў толькі наш сцяг, кепкі і майкі. А тая расцяжка… Неяк незразумела, не па тэматыцы з'явілася. Нам у інтэрнэце ўжо пішуць — а што гэта вы такое прынеслі? Мы адказваем, што не нашае. Аказалася так, што фатограф зрабіў здымак раней, чым мы папрасілі іх адысці», — сказала Спяцанава.

 

У прафкаме студэнтаў БНТУ нам настойліва параілі задаць пытанні, якія нас цікавяць, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

 

У прэс-службе федэрацыі пытанне пра «пятую калону» выслухалі, але адказу не далі, пакінуўшы абяцанне «высветліць і ператэлефанаваць», высвятляла nn.by .

 



Дата стварэння навіны 02.05.2017

Возврат к списку