АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Павел Севярынец знайшоўся...на Акрэсціна

 Павел Севярынец знайшоўся...на Акрэсціна
01.05.2017
Яго маці паведаміла. Заўтра суд.

Сайт БХД   паведамляе: літаральна пару хвілін таму маці Паўла, Таццяна Севярынец, сказала, што ён знайшоўся. На Акрэсціна, заўтра будзе суд.
Пасля першамайскай акцыі дэманстрацыі ў Мінску знік сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец, які стаў фактычна адным з яе лідарам. 

Накіроўваючыся на акцыю, палітык забыў дома тэлефон, таму звязацца з ім немагчыма.

Жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч паведаміла, што развіталася з ім каля станцыі метро "Кастрычніцкая”. Зараз Павел Севярынец ужо некалькі гадзін мусіў бы быць дома, але дагэтуль яго месцазнаходжанне невядомае.

"Вось так пойдзеш прыгатаваць дзецям на заўтра першае, другое і кампот, адарвешся ад інтэрнэту, забудзешся правяраць навіны - і покуль варыцца суп, у цябе знікае брат, а покуль смажыцца курыца, ён адшукваецца на Акрэсціна. Так і жывем дваццаць год. І, вызваляючы будучы кампот ад жмыху, я зноў і зноў думаю: ну нічога, нічога, адальюцца кату мышкіны слёзкі, не зараз, дык потым, "но есть и божий суд, наперсники разврата, есть грозный суд, он ждет, он недоступен звону злата" і далей па тэксце, і не толькі па гэтым тэксце."

(с) Анна Севярынец

Дата стварэння навіны 01.05.2017

Возврат к списку