АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Меркель адмовілася пакрываць галаву перад саўдзітамі

Меркель адмовілася пакрываць галаву перад саўдзітамі
01.05.2017
Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель прыбыла з рабочым візітам у Саудаўскую Аравію.



Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель прыбыла з рабочым візітам у Саудаўскую Аравію. Як паведамляе The Independent, на сустрэчы з каралём Сальманам бен Абдэлем Азіз аль-Сауд яна не стала падтрымліваць дрэс-код і не надзела на галаву хустку.

Па дадзеных Deutsche Welle, перамовы паміж лідэрамі дзвюх краін былі прысвечаны пытанням эканамічнага і ваеннага супрацоўніцтва, а таксама партнёрству ў барацьбе з тэрарызмам. Па выніках перамоваў Меркель канстатавала, што Саудаўская Аравія гатова стаць на шлях змяненняў, аднак у гэтай краіне не дастаткова выконваюцца правы чалавека.

Кажучы пра гэта, канцлер згадала прымяненне смяротнага пакарання і турэмнае зняволенне блогера Раіфа Бадаві. Акрамя таго, Меркель сустрэлася з Савудаўскімі жанчынамі-прадпрымальнікамі.

Па традыцыі жанчыны ў Саудаўскай Аравіі павінны пакрываць галавы хусткамі. Аднак па мясцовых законах да іншаземцаў гэта не ставіцца.

Меркель - не адзіная заходняя жанчына, якая не стала выконваць дрэс-код падчас візіту ў Саудаўскую Аравію. Напрыклад, зімой 2015 года жонка тагачаснага прэзідэнта ЗША Мішэль Абама была з непакрытай галавой на жалобных мерапрыемствах з нагоды смерці караля Абдулы бен Абдэля Азіз Аль Сауда.

У студзеня 2017 года прытрымлівацца усходнім традыцыях адмовілася дзяржаўны сакратар па гандлі Іспаніі Марыя Луіса Понсела. На дзелавыя сустрэчы ў складзе дэлегацыі яна прыходзіла без выканання дрэс-кода.

Фота: Handout / Reuters, lenta.ru


Дата стварэння навіны 01.05.2017

Возврат к списку

cashback