АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Першая талака Дашкевіча, Пальчэўскага і іншых абаронцаў Курапатаў пасля вызвалення

Першая талака Дашкевіча, Пальчэўскага і іншых абаронцаў Курапатаў пасля вызвалення
01.05.2017
1 мая 15 актывістаў «Маладога фронту» праводзяць талаку ў Курапатах.

Маладзёны працуюць з боку старой заслаўскай шашы недалёка ад пасёлку «Сонечны», высякаюць кустоўе, прыбіраюць смецце.

 

Лідэр «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч кажа Свабодзе, што пасля паспяховай акцыі абароны Курапатаў у лютым, якая скончылася згортваннем будаўніцтва офіснага цэнтру, маладафронтаўца фактычна ўпершыню прыйшлі ў Курапаты.


«Сытуацыя, здаецца, спакойная, хаця праехаў наш знаёмы сіні бусік без нумароў. Прыбіраем з боку старой заслаўскай дарогі, ідзем углыбіню Курапатаў. Тут пяць з шасці абаронцаў, якія распачыналі абарону Курапатаў, за выключэннем Зміцера Крымянецкага – Раман Васільеў, Уладзь Яроменак, Сяргей Пальчэўскі, Арцём Леўчанка і я. Далучылася Наста Гусева і іншыя. Увогуле пасля абароны Курапатаў гэта першая наша талака, бо мы амаль адразу селі. Цяпер тут працуем. 




Стараемся хаця бы раз на месяц прыходзіць, прыбраць нейкую частку ўзгоднена з іншымі абаронцамі, каардынуемся з кіраўніком Грамадзкай дырэкцыі Народнага мемарыялу Алесем Чахольскім, даведваемся, які ўчастак больш патрабуе працы. Кустоўе расчышчаем, смецьце і бутэлькі прыбіраем, бо загаджваюць тут увесь час аматары адпачынкаў на могілках».

Усе шасцёра маладафронтаўцаў, якія распачалі ў лютым акцыю абароны Курапатаў, былі затрыманыя, іх падазравалі ў падрыхтоўцы да беспарадкаў паводле гэтак званай справы «Белага легіёну». Пазней Раман Васільеў, Зміцер Крымянецкі, Арцём Леўчанка, Уладзь Яроменак, Сяргей Пальчэўскі і Зміцер Дашкевіч былі вызваленыя.


Дата стварэння навіны 01.05.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку