АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

На ўкраінскай мяжы ў беларуса канфіскавалі калекцыю старых грошай

На ўкраінскай мяжы ў беларуса канфіскавалі калекцыю старых грошай
30.04.2017
61-гадовы беларус спрабаваў вывезці з украінскай тэрыторыі ў Беларусь.


Жытомірскія памежнікі супольна з супрацоўнікамі Дзяржаўнай фіскальнай службы Украіны канфіскавалі ў 61-гадовага беларуса калекцыю старых грошай, якія ён спрабаваў вывезці з украінскай тэрыторыі ў Беларусь.

 

«Пры правядзенні кантрольных мерапрыемстваў праваахоўнікі на заднім сядзенні аўтамабіля сярод асабістых рэчаў выявілі 170 старадаўніх грашовых купюр рознага наміналу перыяду царскай Расеі і Савецкага саюзу, 1000 старадаўніх манет і жэтонаў і 500 значкоў і эмблем часоў СССР», – паведамілі Радыё Свабода ў адміністрацыі Дзяржаўнай памежнай службы.

 Украінскія памежнікі паінфармавалі пра гэты выпадак упраўленне Службы бяспекі Украіны ў Жытомірскай вобласці, а канфіскаваныя банкноты, манеты, жэтоны, значкі і эмблемы накіравалі на экспертызу для вывучэння іх гістарычнай і культурнай каштоўнасці, паведамляе svaboda.org




Дата стварэння навіны 30.04.2017

Возврат к списку