АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Андрэй Ягораў: Масква не прапануе нічога Мінску, каб прынесці Кіеў у ахвяру нацыянальным інтарэсам

Андрэй Ягораў: Масква не прапануе нічога Мінску, каб прынесці Кіеў у ахвяру нацыянальным інтарэсам
28.04.2017
Мяркуе дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, палітолаг Андрэй Ягораў.

У часе сустрэчы ва ўкраінскім Чарнобылі, а пасля і ў беларускіх Ляскавічах кіраўнікі Беларусі і Украіны стараліся абмінаць тэму напружанасці ў стасунках з Расіяй.

Аднак ці рэальна дыстанцыявацца ад расійскага фактару, калі выпала магчымасць пакантактаваць сам-насам?


На перамовах Аляксандр Лукашэнка і Пятро Парашэнка публічна не агучвалі стаўленне да Расіі. Але ці магла гэтая тэма прысутнічаць у фармаце перамоў сам-насам?

— Думаю, расійская тэма не толькі можа прысутнічаць у абмеркаваннях, а яна дакладна там прысутнічае. Справа ў тым, што Расія — непасрэдны фактар уплыву на беларуска-ўкраінскія адносіны. Напрыклад, недалучэнне Беларусі да рознага кшталту санкцыйных дзеянняў Расіі супраць Украіны. Альбо выступленне Беларусі ўскосным каналам пастаўкі ўкраінскіх тавараў на расійскі рынак. Натуральна, усё гэта абмяркоўваецца, бо праз гэта і Беларусь церпіць, і Украіна, што, так ці іначай, ускладняе двухбаковыя адносіны. Таму расійская тэма, безумоўна, ёсць. Яе проста не можа не быць.


— Іншымі словамі, у нейкім сэнсе, Беларусь і Украіна, як кажуць, сябруюць супраць Расіі?


— Не, не зусім так. Проста ў Беларусі і Украіны ёсць уласныя нацыянальныя інтарэсы. Двухбаковае супрацоўніцтва Беларусі і Украіны — яно, па вялікім рахунку, узаемавыгаднае. Цяпер Расія ўскладняе гэтае супрацоўніцтва і пры гэтым не можа забяспечыць нейкіх выгадаў для Беларусі, калі б тая раптам пажадала разарваць дзеля Расіі стасункі з Украінай. Масква не прапануе нічога вартага для Беларусі, каб можна было гэтак ахвяраваць нацыянальнымі інтарэсамі.


— Падобнага кшталту кантакты вышэйшых асоб Беларусі і Украіны нервуюць гаспадароў Крамля?


— Так, нервуюць. Але, зноў жа, у Беларусі ёсць дастаткова ясныя тлумачэнні такім кантактам. Яны звязаныя і з агульнай мяжой, і з гандлёвым абаротам, і з міграцыяй, і з іншымі формамі культурніцкага супрацоўніцтва. Гэта апрыёры ставіць Беларусь у сітуацыю, калі мы фізічна не можам не кантактаваць з Украінай.

 

Радыё «Свабода» 


Дата стварэння навіны 28.04.2017

Возврат к списку