АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

«Падтрымка будзе меншай, але дастатковай, каб выжыць», – МЗС Польшчы пра фінансаванне «Белсату»

«Падтрымка будзе меншай, але дастатковай, каб выжыць», – МЗС Польшчы пра фінансаванне «Белсату»
28.04.2017
Пра гэта ў інтэрвʼю газеце Rzeczpospolita сярод іншага сказаў міністр замежных спраў Вітольд Вашчыкоўскі.


Міністэрства замежных спраў Польшчы працягне фінансавую падтрымку тэлеканалу «Белсат», але ў меншых абʼёмах. Пра гэта ў інтэрвʼю газеце Rzeczpospolita сярод іншага сказаў міністр замежных спраў Вітольд Вашчыкоўскі.

 

«Мы будзем працягваць падтрымку. Яна будзе меншай, але дастатковай для таго, каб выжыць».

 

Пры гэтым ён выказаў меркаванне, што палякі, якія жывуць у Беларусі, хочуць глядзець TVP Polonia і TVP Kultura, а не «Белсат».

 

«У нас ёсць вельмі супярэчлівыя звесткі пра ўплыў тэлеканалу «Белсат« на беларускае грамадства. Падтрымка грамадзянскай супольнасці можа ажыццяўляцца па-іншаму і больш эфектыўна», – сказаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства. Як нагадвае БелаПАН, пра тое, што МЗС Польшчы скарачае фінансаванне «Белсату», а таксама пра магчымы перавод тэлеканалу на расейскамоўнае вяшчанне стала вядома летась у снежні. Той жа Вітольд Вашчыкоўскі расказаў пра планы абʼяднаць усе замежныя рэдакцыі TVP Polonia ў адну.

 

Скарачэнне фінансавання «Белсату» чыноўнік патлумачыў павелічэннем выдаткаў на польскія консульскія службы і на падтрымку сірыйскіх уцекачоў. Пры гэтым падкрэсліў, што польскі ўрад – не ўладальнік «Белсату», а толькі адзін з донараў, тэлеканал мае магчымасць шукаць іншыя крыніцы фінансавання, піша svaboda.org.

 

На пачатку году спікер Сенату Польшчы Станіслаў Карчэўскі ў інтэрвʼю Rzeczpospolita заявіў, што падрыхтаваныя папраўкі, якія дазволяць фінансаваць дзейнасць «Белсату» на ранейшых умовах.

 

Спадарожнікавы беларускамоўны тэлеканал «Белсат» вяшчае на Беларусь ад снежня 2007 году. Ён створаны як структурнае падраздзяленьне Польскага тэлебачання, рэдакцыя месціцца ў Варшаве.


Дата стварэння навіны 28.04.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку