АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Журналіст наведаў Адміністрацыю прэзідэнта, выйшаў з адчуваннем, што наведаў Беларусь

Журналіст наведаў Адміністрацыю прэзідэнта, выйшаў з адчуваннем, што наведаў Беларусь
27.04.2017
Журналіст Зміцер Падбярэзскі на сваёй старонцы ў Фэйсбуку распавёў пра свае ўражанні ад наведвання Адміністрацыі прэзідэнта.

Вось, што ён пиша:


«Сёньня так атрымалася, што даручылі мне адвезьці ў адміністрацыю на адрас спадара Рыжанкова тэчку з нумарамі "Мастацтва" ды "Культуры". У ахоўніка ля пад'езду №4 запытаўся па-беларуску, дзе і як перадаць. Той адказаў па-беларуску, патлумачыў. Унутры другі дзяжурны лёгка адказаў па-беларуску, сказаў, што і як трэба рабіць. 


Папку прапусьцілі праз скан, нармальна, так і павінна быць. Выйшаў з пачуцьцём, што наведаў Беларусь», – напісаў журналіст.

Нагадаем, Максім Рыжанкоў – намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. 

Прозвішчы і званні ахоўнікаў засталіся невядомымі.


«Беларускі партызан»

 


Дата стварэння навіны 27.04.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку