АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

«Расійская мафія – нешта большае, чым арганізаваная злачыннасць»

«Расійская мафія – нешта большае, чым арганізаваная злачыннасць»
27.04.2017
Даследчык расійскай мафіі Марк Галеоці расказвае, як арганізаваную злачыннасць у Еўропе выкарыстоўваюць расійскія спэцслужбы.


Расійская мафія ў Еўразьвязе – гэта не толькі праблема праваахоўнікаў, але і праблема нацыянальнай бяспекі. Крыміналітэт усё часьцей выкарыстоўваюць у сваіх мэтах расейскія спэцслужбы


Пра гэта заяўляе брытанскі палітоляг, даследчык арганізаванай злачыннасьці Марк Галеоці ў сваім новым дакладзе, апублікаваным Еўрапейскай радай замежных стасункаў. У якіх краінах расійская мафія найбольш актыўная? Чаму ў незаконных схемах крымінальных групаў важнае месца займае Беларусь? 

Чаму для перамогі над расійскімі гангстэрамі варта выкарыстоўваць мэтады, якія выкарыстоўваюць для барацьбы з тэрарызмам? 

На гэтыя тэмы з Маркам Галеоці размаўляе Аляксандар Папко,radyjo.net 


- Спадар Марк, у сваім аналітычным артыкуле вы не ўжываеце прывычнага выразу «расійская мафія», а ўводзіце новы тэрмін «крымінальныя групы, якія базуюцца ў Расіі» (Russian-based organised crime groups). Якая паміж імі розніца?


Марк Галеоці: Я паспрабаваў стварыць тэрмін, які лепш адпавядае мэце майго дасьледаваньня: паказаць як арганізаваную злачыннасьць можа выкарыстоўваць расейская выведка. У Еўразьвязе ёсць злачынныя групы, якія складаюцца з этнічных расійцаў, а таксама групоўкі, якія некалі працавалі ў Расеі – напрыклад, грузінскія. Многія з іх ужо страцілі ўсе сувязі з Расіяй. Але ёсць і злачынныя групоўкі, чые ўдзельнікі маюць у Расіі сем’і, бізнэс-інтарэсы, альбо, напрыклад, залежаць ад паставак адтуль. Гэта значыць, што расійскія ўлады маюць на іх рычагі ўплыву. Акурат такія групоўкі выкарыстоўваюць расейскія службы выведкі. Я выкарыстоўваю тэрмін «крымінальныя групы, якія базуюцца ў Расеі», каб адрозьніць тых, каго могуць выкарыстоўваць расейскія шпіёны, ад тых, каго яны выкарыстоўваць ня могуць.


- У сваім аналізе вы сцвярджаеце, што за апошнія 15 гадоў расійскія злачынныя групоўкі ў Еўропе зьмянілі сваю тактыку. Калі раней яны вялі выключна крымінальны «бізнэс», то цяпер яны зніклі з вуліцаў, часткова перайшлі ў «белую» эканоміку, а таксама зліліся са спэцыяльнымі службамі.


Марк Галеоці: Я б не сказаў, што яны зліліся. Расійскія спэцслужбы па-ранейшаму аддзеленыя ад мафіі. Калі крымінальныя групы з Расіі ў 1990-я гады прыйшлі ў Еўропу, яны прыйшлі як захопнікі. Яны прыйшлі ў Польшчу, краіны Балтыі, іншыя дзяржавы з намерам захапіць крымінальны рынак і стварыць уласныя імпэрыі. Аднак яны пацярпелі паразу. Іх выціснулі з гэтых краінаў мясцовыя бандыты, а таксама мясцовая паліцыя ды спэцслужбы. Таму на пачатку 2000-х расійскія крымінальныя групы змянілі тактыку. Калі раней яны былі захопнікамі, то цяпер яны сталі пасярэднікамі. Яны пачалі казаць мясцовым крымінальным групам: «Што вам патрэбна? Зброя, аўганскі гераін, высакакласныя хакеры? Мы можам даць вам абсалютна ўсё, што пажадаеце!» Такая мадэль адносінаў стала магчымай, бо ў Расіі арганізаваная злачыннасьць стала вельмі складаным фэномэнам, які перасякаецца са светам бізнэсу і часта – са светам палітыкі.


- Раней у расійскім крымінальным свеце дамінавалі сумнавядомыя вялікія групоўкі, такія як Сонцаўская, Тамбоўская, «Уралмаш». Ці маглі б вы назваць вялікія расійскія крымінальныя групоўкі, якія дзейнічаюць у Еўразьвязе, калі такія ёсьць?


Марк Галеоці: Некаторыя са старых групаў, такія, як Сонцаўская групоўка з Масквы, альбо Тамбоўская групоўка, якая базуецца ў Пецярбургу, сапраўды дзейнічаюць у Еўропе. Аднак у большасьці выпадкаў – гэта ўжо не кансалідаваныя банды, а хутчэй сеткі адносна слаба звязаных крымінальных групаў. У гэтыя сеткі ўваходзяць групоўкі з Расіі, Грузіі, мясцовы крыміналітэт. Гэта больш эканамічныя адносіны, чым «старыя добрыя» банды, якія змагаліся за тэрыторыю.


 

- У якіх еўрапейскіх краінах, на вашую думку, расейскія крымінальныя групы найбольш актыўныя?


Марк Галеоці: Гэта тыя краіны, дзе пражывае вялікая дыяспара з постсавецкага рэгіёну. Таксама расійскія гангстэры дзейнічаюць у краінах, празь якія ідзе транзыт наркотыкаў, грошай ці людзей. Напрыклад, на балтыйскім узбярэжжы галоўным горадам, дзе перакрыжоўваюцца патокі кантрабанды й грошай, зьяўляецца Рыга. Шмат нелегальнага трафіку праходзіць праз Швэцыю і Фінляндыю. Нямеччына – з прычыны багацьця сваёй эканомікі – стала краінай, дзе канцэнтруецца шмат наркотыкаў, мафійных грошай і нелегальных мігрантаў. На поўдні Еўропы расейская мафія найбольш актыўная ў Баўгарыі й Грэцыі, дзе пражывае шмат выхадцаў з Расіі. Мы можам убачыць расійскія крымінальныя групы на Кіпры, у Гішпаніі. Расійскія крымінальныя грошы можна знайсці на рахунках лонданскіх банкаў. Няма ніводнай еўрапейскай краіны, дзе б расійскія мафіёзі нават ня столькі «прамышлялі» на вуліцах, колькі працавалі з бандамі, якія «прамышляюць» на вуліцах.


- У сваім тэксце вы ўзгадалі такія краіны, як Беларусь, Польшча, краіны Балтыі. Якая іх роля ў гэтым крымінальным бізнэсе?


Марк Галеоці: Цікава, што Беларусь стала важнай транзытнай краінай для расійскіх крымінальных групаў нядаўна – у 2014 годзе, пасля таго, як Еўразвяз увёў санкцыі, а Расія ў адказ увяла эмбарга на пастаўкі еўрапейскіх прадуктаў. Расійцы пачалі выкарыстоўваць Беларусь, каб выводзіць свае грошы з радзімы, абыходзіць еўрапейскія санкцыі. Зь іншага боку, мы бачым, як праз Беларусь у Расію пастаўляюцца забароненыя еўрапейскія тавары – напрыклад, сыры люксавых гатункаў. Беларусь, стала важнай транзытнай краінай, а разам з ёй і яе суседзі – Польшча ды балтыйскія краіны. Па-шчырасці, актыўнасьць расійскіх крымінальных групаў у Польшчы невысокая. Нямеччына – гэта нашмат багацейшы рынак, які прыцягвае іх увагу. У Балтыйскіх краінах сытуацыя іншая. Там пражывае вялікая расійскай дыяспара, а таксама перакрыжоўваюцца гандлёвыя шляхі. Цікавы прыклад Эстоніі, дзе расійскія спэцслужбы падтрымліваюць арганізаваную злачыннасьць, каб выкарыстоўваць яе супраць эстонскай дзяржавы.


- У сваім артыкуле вы падкрэсліваеце, што пасля таго, як расійскі крымінальныя групы ўвайшлі ў супрацоўніцтва з расійскімі спэцслужбамі, яны сталі праблемай нацыянальнай бяспекі для краінаў Еўразьвязу. Як змагацца з такімі групамі?


Марк Галеоці: Мы павінныя ўспрымаць крымінальныя групы, якія базуюцца ў Расіі, як нешта большае, чым проста арганізаваная злачыннасць. І мы маем прыклады паспяховага супрацьдзеяння такім пагрозам. Цяпер мафіозі ведаюць, што калі яны захочуць аказаць нейкія паслугі, напрыклад, тэрарыстычным групам, то іх пакараюць нашмат мацней, чым за звычайную нелегальную дзейнасць. І таму яны не зацікаўленыя ў супрацоўніцтве з тэрарыстамі. Што мы павінныя зрабіць – гэта ўзяць на прыцэл мясцовыя групоўкі, якія супрацоўнічаюць з расійскай мафіяй. Караючы іх, мы дадзім зразумець, што працаваць з расійцамі – дрэнная ідэя. Тады арганізаваная злачыннасць адыдзе ад супрацоўніцтва з расійскімі гангстэрамі. Іншымі словамі, мы павінныя змяніць балянс выгадаў і стратаў мафіі.





Дата стварэння навіны 27.04.2017

Возврат к списку

cashback