АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Прызнанне Дземідзенка: «У 2011 годзе я падпісаў дамову аб супрацоўніцтве з КДБ"

Прызнанне Дземідзенка: «У 2011 годзе я падпісаў дамову аб супрацоўніцтве з КДБ"
27.04.2017
Маладафронтавец Сяргей Пальчэўскі прызнаўся, што ў час зняволення падпісаў дакумент аб супрацоўніцтве са спецслужбамі. Гэта выклікала яшчэ іншыя прызнанні.

Маладафронтавец Дземідзенка: «У 2011 годзе я падпісаў дамову аб супрацоўніцтве з КДБ, а праз дзве гадзіны на волю выйшла Палажанка»


 Як пиша nn.by, паперку ён падпісаў 17 лютага 2011 года. «Мяне выклікалі на васьмігадзінны допыт. Сказалі, што могуць вызваліць Насту Палажанку (тады ў яе яшчэ было такое прозвішча), якая праходзіла па справе Плошчы-2010. Твая сяброўка, вырашай. Я сказаў, што ўвогуле без праблем, давайце, падпішу, што трэба, дыктуйце.

Ніякіх пазыўных мне не давалі. У дакуменце гаварылася аб тым, што павінен з’яўляцца на сустрэчы без адваката на тэрмін, пакуль не пройдзе суд над затрыманымі.

 

Пасля гэтага мне два разы спрабавалі званіць. Я на сустрэчы не хадзіў. Даходзіла да нейкага маразму, пыталіся, дзе схаваныя балончыкі.

 

Я ведаю, што ў той самы момант такую ж паперку ў суседнім кабінеце падпісвала Наста Палажанка [атрымаць яе каментар пакуль не атрымалася — «НН»], на яе, здаецца, націснулі праз Дашкевіча. Яна сапраўды выйшла на волю праз дзве гадзіны пасля таго, як я згадзіўся на «супрацоўніцтва».

 

 Аб тым, што я падпісаў дамову ў КДБ ведалі сотні маладафронтаўцаў, Севярынец, Дашкевіч і іншыя. Думаю, самі спецслужбісты падслухалі, што я ўсім гэта "зліў", хоць і падпісваўся аб неразгалошванні. На сённяшні дзень мне гэта ўсё смешна, хаця быў перыяд, калі мяне часта сталі саджаць на суткі.

Я не парыўся тады, калі падпісваў, не паруся і цяпер. Ці зрабіў бы зноў? Так, вядома. Там стаяла пытанне аб свабодзе 19-гадовай дзяўчыны».

 

У фэйсбуку былая маладафронтаўка, журналістка Таццяна Шапуцька пацвердзіла, што Мікалай Дземідзенка сапраўды расказаў гэтую гісторыю паплечнікам у той жа дзень, калі гэта ўсё адбылося.


Фото: Мікалай Дземідзенка і Наста Палажанка (Дашкевіч).


Дата стварэння навіны 27.04.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку