АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Сёння у Беларусі чакаюцца моцныя дажджы

Сёння у Беларусі чакаюцца моцныя дажджы
27.04.2017
27 красавіка абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага дажджу.

Пра гэта агенцтва БЕЛТА паведамляе са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

 

Надвор'е будзе воблачнае. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць працяглыя дажджы, уначы па паўднёвым захадзе, а днём у паўночна-ўсходніх раёнах чакаюцца моцныя дажджы. У асобных раёнах Гомельшычны ўдзень магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўднёва-заходні з пераходам на паўночны 4-9 метраў за секунду, днём па паўднёвым усходзе чакаюцца парывы ​​да 14 метраў за секунду.

 

Уначы слупок тэрмометра будзе паказваць +2...+7 градусаў, удзень прагназуецца 7-13 градусаў цяпла. Па паўднёвым усходзе ўначы прагназуецца 8-10 градусаў са знакам "плюс", удзень — ад 14 да 20 цяпла.

Дата стварэння навіны 27.04.2017

Возврат к списку