АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

У шэсці 1 траўня ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор адмовілі

 У шэсці 1 траўня ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор адмовілі
26.04.2017
Мінгарвыканкам забараніў шэсце, але дазволіў незалежным прафсаюзам правесці мітынг на 1 траўня ў парку Дружбы народаў.


Пра гэта паведаміў старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук, піша nn.by


«Мінгарвыканкам адмовіў у правядзенні шэсця ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор. Але дазволіў правядзенне мітынгу ў наступным парадку: збор удзельнікаў у парку Дружбы народаў 1 траўня з 17.00 да 17.30, мітынг на сцэнічнай пляцоўцы парку Дружбы народаў, дзе з 17.30 да 19.30 з агульнай колькасцю ўдзельнікаў да 2 тысяч», — напісаў на сваёй старонцы ў Facebook Ярашук.

 

Па словах Ярашука, у сваім рашэнні Мінгарвыканкам спасылаецца на артыкул закона аб масавых мерапрыемствах, дзе забараняецца правядзенне масавых мерапрыемстваў у адным і тым жа месцы ці па адным і тым жа маршруце руху.

 

«Мы збіраемся высвятляць у Мінгарвыканкаме абгрунтаванасць адмовы БКДП у шэсці. Гарадскія ўлады павінны даць адказ, хто яшчэ, акрамя нас, 1 траўня мае намер праводзіць масавае мерапрыемства па маршруце Акадэмія Навук — плошча Бангалор», — адзначыў старшыня БКДП.

 

Заяўку на правядзенне «Маршу салідарнасці» аргкамітэт, у які ўваходзяць прадстаўнікі БКДП, Аб'яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», рух «За Свабоду», арганізацыйных камітэтаў па стварэнні партыі «БХД», Партыі працоўных, Беларускай жаночай партыі «Надзея», падаў 13 красавіка.



Дата стварэння навіны 26.04.2017

Возврат к списку