АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

За «незаконнае ўзброенае фармаванне» справу вядуць супраць 16 чалавек

За «незаконнае ўзброенае фармаванне» справу вядуць супраць 16 чалавек
26.04.2017
Пра абвінавачанне ўпершыню паведаміла дзяржаўная газета «Советская Белоруссия»


Паводле звестак праваабарончага цэнтру «Вясна», абвінавачанне ў «стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання» выстаўленае 16 фігурантам «справы Белага легіёну». 

 

Гэта:

Аляксей Абрамаў

Андрэй Бяляўскі

Віктар Данілаў

Андрэй Дундукоў

Аляксандар Зімніцкі

Іван Кавальчук

Андрэй Комлік-Ямацін

Міраслаў Лазоўскі

Віктар Мароз

Дзмітры Новік

Яўген Палтаржыцкі

Цімур Пашкевіч

Уладзімер Румянцаў

Сяргей Стрыбульскі

Уладзімер Фёдараў

Алесь Яўдаха

Такое абвінавачанне выстаўленае не ўсім фігурантам справы. Пра абвінавачаньне ўпершыню паведаміла дзяржаўная газэта «Советская Белоруссія». У якасці доказаў у справе пра ўзброенае фармаванне прыводзілася, сярод іншага, фота страйкбольнага пісталета.

 

Яшчэ шэраг асобаў — Юрыя Гурына, Зьмітра Дашкевіча, Сяргея Кунцэвіча, Мікалая і Яна Міхальковых, Сяргея Пальчэўскага — абвінавачваюць у «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў». Гурын, Дашкевіч і Пальчэўскі вызваленыя пад падпіску аб нявыездзе, астатніх трымаюць за кратамі.

 

Форум «Свабоду палітвязьням» прызнаў фігурантаў справы «Белага легіёну» палітвязнямі. Але «Вясна», Беларускі Хэльсынскі камітэт і іншыя іх такімі пакуль не прызнаюць: праваабаронцы чакаюць судоў, бо лічаць, што звестак пра справу недастаткова, каб заяўляць, што людзей караюць за палітычныя погляды.

Па інфармаціі nn.by 


Дата стварэння навіны 26.04.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку