АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Рыжанкоў пакідае пасаду першага віцэ-прэзідэнта НАКа

Рыжанкоў пакідае пасаду першага віцэ-прэзідэнта НАКа
25.04.2017
Аляксандр Лукашэнка падчас штогадовага звароту да народа і парламента раскрытыкаваў якасць падрыхтоўкі юных хакеістаў і назваў «агіднай» працу ў спорце высокіх дасягненняў.


Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў пакідае фатэль першага віцэ-прэзідэнта НАКа, які ён заняў у канцы 2014 года. 


Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка падчас штогадовага звароту да народа і парламента раскрытыкаваў якасць падрыхтоўкі юных хакеістаў і назваў «агіднай» працу ў спорце высокіх дасягненняў. Нават паабяцаў рэфармаваць спартыўныя федэрацыі і Нацыянальны алімпійскі камітэт, а таксама прыгразіў пакараць вінаватых за дрэнна выбудаваную падрыхтоўку ў дзіцячых школах. 


- Праца ў гэтым кірунку цалкам праваленая. Тут і віна майго былога памочніка, які спортам займаўся (на той час - першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў), усе мяне закалыхваў: пачакайце, вось Алімпійскія гульні, вось зараз дамо сажы, вось пачакайце трошкі, чэмпіянат свету, вось мы зараз пакажам...


Па звестках «ПБ», яму на змену прыйдзе 45-гадовы Андрэй Асташэвіч - шматгадовы дырэктар РЦАП «Раўбічы», таксама вядомы па рэгулярных выступах за хакейную каманду Аляксандра Лукашэнкі.

 

Каментаваць будучыя змены ў прафесійнай кар'еры Асташэвіч адмовіўся, параіў дачакацца афіцыйных рашэнняў.



Дата стварэння навіны 25.04.2017

Возврат к списку