АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

У Ельску пабілі чарнобыльскага ліквідатара

У Ельску пабілі чарнобыльскага ліквідатара
25.04.2017
Каб спыніць кроў, мэдыкі раённага шпіталю зашылі знутры разбітую верхнюю губу чарнобыльскаму ліквідатару, інваліду II групы Васілю Сіліверсту.


«У Ельск я прыехаў з Калінкавічаў, каб наведаць старэнькую маці, — распавёў Васіль Сіліверст радыё Свабода. — Сабраўся ўжо зьяжджаць. Па шляху на вакзал зайшоў у прадуктовую краму, стаў у чаргу. І тут да прадаўца падбягае без чаргі мужчына гадоў каля сарака. Я зрабіў заўвагу — як жа так? Пытаецца: „А ты хто такі?“ Адказваю: „Чарнобыльскі ліквідатар, інвалід“. Ну, тут незнаёмец і распачаў бойку».



Пасьведчаньне Сіліверста


Сіліверст дадае, што як толькі апамятаўся, выклікаў міліцыю. Напісаў заяву, што напад не выпадковы. Гэта адмысловая правакацыя напярэдадні чарговых угодкаў катастрофы на ЧАЭС і «Чарнобыльскага маршу» ў Мінску.

 

Сёлета Васіля Сіліверста абралі намеснікам старшыні міжнароднай арганізацыі «Саюз Чарнобыль — Беларусь», зарэгістраванай ва Ўкраіне.

 

Міліцыя шукае нападніка.


Дата стварэння навіны 25.04.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку