АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

На Данбас "пайшло" святло

 На Данбас "пайшло" святло
25.04.2017
Расія пачала пастаўкі электраэнергіі ў Луганскую вобласць

  

Расійскі ўрад вырашыў забяспечыць бесперабойнымі пастаўкамі электраэнергіі непадкантрольныя Кіеву раёны Луганскай вобласці. Электразабеспячэнне было цалкам спынена ў ноч на сёння, на 25 красавіка.


Паўнамоцны прадстаўнік Расіі ў кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны Барыс Грызлоў заявіў, што рашэнне аб пастаўках электрычнасці прынята «ў рамках гуманітарнай падтрымкі».

 

У Кіеве называюць прычынай адключэння пратэрмінованыя даўгі.

 

«Для жыхароў Данбаса ва ўмовах вядомай эканамічнай блакады з боку Украіны, адсутнічае магчымасць для аплаты электраэнергіі», — цытуе Грызлова Інтэрфакс.

 

Крэмль назваў адмову Украіны забяспечваць электраэнергіяй непадкантрольныя тэрыторыі парушэннем мінскіх пагадненняў.

 

nn.by

Дата стварэння навіны 25.04.2017

Возврат к списку