АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Лукашэнка і Парашэнка разам наведаюць Чарнобыльскую АЭС

Лукашэнка і Парашэнка разам наведаюць Чарнобыльскую АЭС
25.04.2017
Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць шырокі комплекс пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва,паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі.


Аляксандр Лукашэнка 26 красавіка прыме ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных чарговай гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Кіраўнік дзяржавы з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам наведае атамную станцыю і размешчаныя побач з ёй аб'екты. Асноўная ўвага будзе звернутая на працы, скіраваныя на падтрыманні на належным узроўні радыяцыйнай бяспекі, што непасрэдным чынам закранае інтарэсы жыхароў абедзвюх краін.

 

Плануецца, што Лукашэнка і Парашэнка азнаёмяцца з будаўніцтвам новага бяспечнага ахоўнага збудавання і сістэмай захоўвання адпрацаванага ядзернага паліва, ўшануюць памяць ліквідатараў і пацярпелых у выніку аварыі, піша euroradio.fm

 

У гэты ж дзень Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка правядуць перамовы на тэрыторыі Беларусі. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць шырокі комплекс пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, перш за ўсё ў гандлёва-эканамічнай сферы, а таксама пытанні палітычнага ўзаемадзеяння, міжнародны парадак дня і далейшыя намаганні па мірным урэгуляванні канфлікту на усходзе Украіны. 


Дата стварэння навіны 25.04.2017

Возврат к списку