АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Украіна спыніла электразабеспячэнне ЛНР

Украіна спыніла электразабеспячэнне ЛНР
25.04.2017
Электразабеспячэнне непадкантрольных Кіеву раёнаў Луганскай вобласці было цалкам спыненае ў ноч на аўторак, паведаміў кіраўнік кампаніі "Укрэнерга" Усевалад Кавальчук.


У панядзелак гендырэктар Луганскага энергетычнага аб'яднання Уладзімір Грыцай паабяцаў адключыць непрызнаную "Луганскую народную рэспубліку" ад украінскай электраэнергіі з-за даўгоў.

 

"Усё проста. Няма аплаты з той тэрыторыі каля двух месяцаў. А цяпер зніклі і плацежаздольныя кліенты ў выглядзе буйных украінскіх прадпрыемстваў, захопленых баевікамі", — цытуе "Газета.ру" неназваная крыніца ў міністэрстве энергетыкі Украіны.

 

Увечары таго ж дня жыхары некалькіх раёнаў Луганску паскардзіліся на адсутнасць электразабеспячэння.

 

Паводле заявы інфармацыйнага цэнтра ЛНР, падача электраэнергіі была адноўленая ў большасці раёнаў горада менш чым праз гадзіну пасля адключэння.

 

Акрамя таго, кіраўніцтва непрызнанай "Луганскай народнай рэспублікі" заявіла, што цалкам гатовае да аварыйных сітуацыяў, звязаных са спыненнем падачы электразабеспячэння з боку Украіны, піша novychas.by

 

"Насельніцтва рэспублікі на сабе гэта моцна не адчуе, будзе перабудавана сістэма энергазабеспячэння рэспублікі, электразабеспячэнне насельніцтва будзе ў поўным аб'ёме", — заявілі ў ЛНР.

 

У лютым ветэраны баявых дзеянняў у Данбасе і народныя дэпутаты Украіны арганізавалі блакаду чыгуначнай лініі з Данбасам. Такім чынам яны змагаліся з гандлем з самаабвешчанай ДНР і ЛНР.

 

У адказ улады ДНР і ЛНР абвясцілі пра ўвядзенне знешняга кіравання на ўкраінскіх прадпрыемствах, якія знаходзяцца на падкантрольнай ім тэрыторыі.


Фота задкрытых крыніц

Паводле ВВС


Дата стварэння навіны 25.04.2017

Возврат к списку