АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

У Полацкага прадпрымальніка адбываецца ператрус у кватэры - за "лайкі" супраць Лукашэнкі

У Полацкага прадпрымальніка адбываецца ператрус у кватэры - за "лайкі" супраць Лукашэнкі
24.04.2017
У дачыненні да прадпрымальніка Генадзя Бярдзенява праводзіцца праверка па факце абразы прэзідэнта.

Паводле яго слоў, заяву на яго напісаў наваполацкі прадпрымальнік за тое, што Бярдзеняў "лайкаў" ў «Однокласниках» не тыя запісы. У прыватнасці, у групе «Надакучыў нам гэты Лукашэнка».


«Да мяне дадому прыйшлі з ператрусам, - распавёў БелаПАН Генадзь Бярдзеняў. - Кіруе ўсім следчы па асабліва важных справах Полацкага міжраённага аддзела Следчага камітэта Руслан Лясовіч. Адбіраць, мяркуючы па ўсім, будуць планшэт і мабільны тэлефон».

Па словах прадпрымальніка, ён сапраўды пакідаў "лайкі" пад запісамі, дзе крытыкуюцца дзеянні Аляксандра Лукашэнкі. Таксама сам пакідаў каментары, але адмаўляе, што абражаў прэзыдэнта. «Ніколі яго прозвішча і пасаду я не называў, - ён кажа. - Заяўнік просіць прыцягнуць мяне да адказнасці па артыкуле 368 Крымінальнага кодэкса. Гэта - за абразу прэзідэнта».

Па гэтым факце праводзіцца праверка. Адзначым, што санкцыя ст.368 КК прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу, або папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышт на тэрмін да шасці месяцаў, або абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Беларускія праваабаронцы неаднаразова заклікалі ўлады змяніць падыход да такога роду правапарушэнняў. На іх думку, ўзровень абароны ад дыфамацыйных формаў выказвання меркавання (замахаў на гонар, годнасць і рэпутацыю асобы шляхам распаўсюджвання абразлівых звестак альбо сцвярджэнняў абразлівага характару) ў службовых асоб дзяржавы, у тым ліку прэзідэнта, пракурора ці суддзі, не павінен быць вышэй, чым у любых іншых грамадзян. 

За абразу простага грамадзяніна, нагадаем, у Беларусі ўстаноўлена спачатку адміністрацыйная адказнасць. І толькі пры неаднаразовым парушэнні закона - крымінальная. У выпадку з оскроблением прэзідэнта адразу ж надыходзіць крымінальная адказнасць.


Дата стварэння навіны 24.04.2017

Возврат к списку