АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

У Маскве памерла актрыса Ларыса Кронберг

У Маскве памерла актрыса Ларыса Кронберг
24.04.2017
Яна удзельнічала ў аперацыі па вярбоўцы французскага пасла ў СССР - сябра прэзідэнта Францыі Шарля дэ Голя.


На 88-м годзе пасля хваробы памерла ў Маскве актрыса тэатра і кіно Ларыса Кронберг.

 

У 1955 годзе разам з іншымі акторамі фільма «Вялікая сям'я», яна удастоілася ўзнагароды Канскага кінафестывалю. Пасля знялася ў некалькіх вядомых фільмах, у тым ліку «Дзяўчына з гітарай», «Вяртанне Будулая».

 

Але галоўнай роляй Ларысы Кронберг стаў удзел у аперацыі па вярбоўцы французскага пасла Марыса Дэжана савецкімі спецслужбамі. За гэта яна атрымала ўзнагароду ад КДБ — швейцарскі залаты гадзіннік з брыльянтамі, піша nn.by.


Як распавёў СМІ былы супрацоўнік КДБ СССР, аўтар кніг па гісторыі разведкі Ігар Атаманенка, падчас інтымнай сустрэчы Дэжана з Кронберг ў кватэру раптам уварваўся «муж» апошняй, які зладзіў грандыёзны скандал і нават пабіў дыпламата, які, спрабуючы замяць справу, пайшоў на кантакт з савецкімі спецслужбамі.

 

У выніку Дэжан стаў агентам уплыву КДБ на прэзідэнта Францыі Шарля дэ Голя, з якім пасла звязвала даўняе сяброўства.


У 1964 году інфармацыя пра вярбоўку Дэжана дайшла да заходніх спецслужбаў, пасля чаго яго дыпламатычная кар'ера скончылася, аднак у турму сябар дэ Голя не трапіў. На працягу амаль 20 гадоў ён займаў кіруючую пасаду ў аб'яднанні франка-савецкай дружбы і памёр ў 1982 годзе ва ўзросце 82 гадоў.

 

Фота: Ларыса Кронберг. Кадр з фільма «Вялікая сям'я»

 

Паводле РБК



Дата стварэння навіны 24.04.2017

Возврат к списку