АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

«Россия сегодня» спыняе супрацоўніцтва з Reuters

«Россия сегодня» спыняе супрацоўніцтва з Reuters
24.04.2017
Расійская медыягрупа не стане заключаць дамову аб куплі відэаматэрыялаў з брытанскім агенцтвам Reuters пасля таго, як брытанцы  выпусціла матэрыял аб умяшанні Расіі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША.


Дагавор на куплю відэаматэрыялаў быў узгоднены бакамі раней і павінен пачаць дзеянне з 1 траўня. Аднак цяпер падпісання не адбудзецца, паведамляе Reuters.

 

21 красавіка агенцтва Reuters апублікавала артыкул, у якім сцьвярджаецца, што Расійскі інстытут стратэгічных даследаваньняў распрацаваў плян ўмяшаньня ў выбары ў ЗША. Паводле інфармацыі Reuters, усяго было падрыхтавана два дакументы. 

Адным прадугледжвалася фармаванне станоўчага вобразу выгаднага Крамлю кандыдата. Другім — распаўсюд інфармацыі аб парушэннях на выбарах. Працаваць на імідж патрэбнага кандыдата нібыта павінны былі падкантрольныя медыягрупе «Россия сегодня» тэлеканал Russia Today і інфармацыйнае агенцтва Sputnik, сцвярджае Reuters.

svaboda.org


Дата стварэння навіны 24.04.2017

Возврат к списку